Грампласьцінка
аналягавы носьбіт гуку ў выглядзе плоскага дыска з упісанай мадулюемай сьпіральнай канаўкай From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Грампласьці́нка[1] (ад грамафо́нная пласьці́нка[1]; часам — толькі для пазьнейшых варыянтаў — віні́лавая пласьці́нка), ці наўпрост пласьці́нка[a] — аналягавы носьбіт гуку ў выглядзе плоскага дыска з упісанай мадулюемай сьпіральнай канаўкай. Канаўка звычайна пачынаецца з вонкавага краю й заканчваецца каля цэнтра дыска. Захаваная гукавая інфармацыя становіцца чутнай пры прайграваньні пласьцінкі на фанографе (грамафоне, патэфоне, у далейшым — электрапрайгравальніке й электрафоне).

Пласьцінкі выпускаюцца ў розных фарматах, час прайграваньня варʼіравалася ад некалькіх хвілінаў да прыкладна 30 хвілінаў на кожным боку. На працягу прыкладна паўстагодзьдзя дыскі звычайна вырабляліся з шэлаку, і хуткасьць кручэньня такіх пласьцінак складала 78 анх, што дало ім мянушку 78s («78-я», «семдзесят восьмыя»). Пасьля 1940-х гадоў на зьмену старым 78s прыйшлі вінілавыя пласьцінкі з полівінілхлярыду (ПВХ), якія выкарыстоўваюцца й па гэты дзень; з тых часоў яны выпускаюцца розных памераў і хуткасьцяў, часьцей за ўсё гэта 7-цалевыя дыскі з хуткасьцю кручэньня 45 анх (звычайна для самотнікаў, таксама званых 45s («45-я», «сорак пятыя») і 12-цалевыя дыскі з хуткасьцю кручэньня 33⅓ анх (вядомыя як LP, «доўгайграючыя пласьцінкі», звычайна для поўнафарматных альбомаў); апошні фармат ёсьць найбольш распаўсюджаным сёньня.
Галоўнай добрай якасьцю грампласьцінкі зьяўлялася выгода масавага тыражаваньня шляхам гарачай прасоўкі, акрамя таго, грампласьцінкі не схільныя дзеяньню электрычных і магнітных палёў. Недахопамі грампласьцінак зьяўляюцца схільнасьць уплыву зьменаў тэмпэратуры й вільготнасьці, мэханічным пашкоджаньням (зьяўленьне драпін), а таксама непазьбежнаму пры сталым выкарыстаньні зносу (зьніжэньне й страта аўдыяхарактарыстык). Акрамя таго, грампласьцінкі забясьпечваюць меншы дынамічны дыяпазон, чым больш сучасныя фарматы захоўваньня гуказапісаў[4].
Remove ads
Прынцып працы
Пры руху па дарожцы грампласьцінкі іголка прайгравальніка пачынае вібраваць (паколькі форма дарожкі, якая залежыць ад запісанага сыгналу, нераўнамерная ў плоскасьці пласьцінкі ўздоўж яе радыюсу й пэрпэндыкулярна кірунку руху іголкі). Вібрацыі іголкі перадаюцца альбо мэмбране, якая непасрэдна прайграе гук, альбо пераўтваральніку мэханічных ваганьняў у электрычныя гуказдымальніку, сыгнал якога падаецца на ўзмацняльнік.
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads