Грант Голт

ангельскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Грант Голт
Remove ads

Грант Голт (па-ангельску: Grant Holt; нар. 12 красавіка 1981 году, Карлайл, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст, нападнік. Выступаў за шэраг паўпрафэсійных і прафэсійных клюбаў, у тым ліку за «Нотынггэм Форэст», за які правёў каля 100 матчаў. У 2009 годзе перайшоў у «Норыдж Сіці». У сэзоне 2009—2010 гадоў быў абраны найлепшым гульцом сэзону ў клюбе, забіўшы 30 галоў у 44 матчах[4]. У сэзоне 2010—2011 гадоў стаў найлепшым бамбардзірам «Норыджу» й дапамог клюбу прасунуцца ў Прэм’ер-лігу.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Клюбная кар’ера

Раньнія гады

У пачатку кар’еры выступаў за ангельскія клюбы «Ўокінгтан», «Галіфакс Таўн», «Бараў», а таксама за сынгапурскі «Сэнканг Марын». У 2003 годзе перайшоў у «Шэфілд Ўэнздэй», за які правёў 30 матчаў, у палове зь якіх выходзіў на на замену, і забіў толькі чатыры галы. Праз год ён перайшоў у «Рочдэйл», за які выступаў два сэзоны, згуляўшы 83 матчы й забіўшы 42 галы. Ягоныя выступы прыцягнулі ўвагу шэрагу клюбаў, і ў студзені 2006 году ён перайшоў у «Нотынггэм Форэст» за 300 тысячаў фунтаў стэрлінгаў[5].

«Норыдж Сіці»

24 ліпеня 2009 году Голт перайшоў у «Норыдж Сіці», сума трансфэру склала, паводле некаторых дадзеных, 400 тысячаў фунтаў[6]. Голт падпісаў з «канаркамі» трохгадовы кантракт з магчымасьцю ягонаа падаўжэньня яшчэ на год.

Дэбют Голта за «Норыдж» адбыўся 8 жніўня 2009 году ў матчы супраць «Калчэстэра Юнайтэд», у якім «канаркі» былі разгромленыя зь лікам 7:1[7]. 11 жніўня Голт забіў свой першы гол за клюб у матчы супраць «Ёвіл Таўн» у першым раўндзе Кубка Футбольнай лігі, у якім у выніку зрабіў хет-трык[8]. 22 жніўня 2009 году забіў свой першы гол у лізе за «канарак» ў матчы супраць «Ўікам Ўандэрэрз». Пачынаючы з гэтага матчу, новы трэнэр «Норыджа» Пол Ламбэрт прызначыў Голта капітанам каманды. У кастрычніку 2009 году быў прызнаны «гульцом месяца» ў Першай футбольнай лізе, калі ён забіў пяць галоў у пяці матчах. 26 сьнежня ў матчы супраць «Мілўолу» ён забіў свой 20-й гол у сэзоне[9]. Сэзон 2009—2010 гадоў Голт скончыў з 30 галамі ў 44 матчах ва ўсіх турнірах, атрымаўшы прыз лепшаму гульцу клюбу ў сэзоне.

Голт быў намінаваны на званьне найлепшага гульца Чэмпіянату Футбольнай лігі сэзона 2010—2011 гадоў, але ўзнагарода ў выніку дасталася Адэлю Таарабту[10]. У гэтым сэзоне ён ізноў быў прызнаны найлепшым гульцом «Норыдж Сіці».

«Ўіган Атлетык»

8 ліпеня 2013 году Голт далучыўся да «Ўіган Атлетык», склаўшы з клюбам трохгадовы кантракт за неназваную суму. Трансфэр, як мяркуецца, склаў 2 млн фунтаў стэрлінгаў[11]. У сваім дэбютным матчы 3 жніўня ён адразу забіў гол, гуляючы супраць «Барнсьлі». Гульня скончылася зь лікам 4:0 на карысьць «латэкс».

«Астан Віла»

14 студзеня 2014 году Голт далучыўся да клюбу «Астан Віла» на правах арэнды да канца сэзону 2013—2014 гадоў[12].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads