Прэм’ер-Ліга
найвышэйшы дывізіён чэмпіянату Ангельшчыны па футболе From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прэм’ер-Ліга (па-ангельску: The FA Premier League, да 1992 году — Вышэйшы дывізіён) — спаборніцтва для наймацнейшых футбольных клюбаў Ангельшчыны, якое мае статус першараднага футбольнага спаборніцтва Ангельшчыны. У розыгрышы кожны сэзон бяруць удзел 20 клюбаў. Пры гэтым існуе сыстэма ратацыі ў Прэм’ер-Лігу з Футбальнае лігі, то тры апошнія калектывы паводле вынікаў у сэзоне страчваюць права гуляць у лізе на наступны сэзон, саступаючы месца тром лепшым клюбам з Футбольнае лігі. Сэзоны праходзяць з жніўня па травень, прычым кожная каманда гуляе 38 матчаў, то бок мае з кожнай па дзьве сустрэчы, якія праходзяць у гасьцёх і на хатняй пляцоўцы[1]. Большасьць гульняў праводзяцца ў суботу і нядзелю.
Ангельская прэм’ер-ліга была сфармаваная ў 1992 годзе з найвышэйшага дывізіёну Футбольнай лігі Ангельшчыны дзеля падвышэньня заробкаў клюбаў і большай камэрцыялізыцыі[2]. З 1992 году тытул чэмпіёну Прэм’ер-Лігі заваёўвалі 6 клюбаў, як то «Арсэнал», «Блэкбэрн Ровэрз», «Чэлсі», «Манчэстэр Юнайтэд», «Манчэстэр Сіці» і «Лэстэр Сіці». Зь іх найболей пасьпяховы клюб «Манчэстэр Юнайтэд», які заваёўваў тытул чэмпіёну 13 разоў (менавіта Прэм’ер-лігу).
Ліга ёсьць карпарацыяй, у якой клюбы-чальцы выступаюць у якасьці акцыянэраў і прыносіць каля 2,2 мільярдаў эўра прыбытку на год[3]. Прэм’ер-ліга ёсьць самай папулярнай спартовай лігай у сьвеце, якая трансьлюецца ў больш чым 200 краінах сьвету, апопліваючы тэлеаўдыторыю ў 4,7 мільярдаў чалавек[4][5]. Сярэдняя наведвальнасьць матчаў Прэм’ер-лігі ў сэзоне 2022—2023 гадоў склала 40 217 чалавек[6].
Remove ads
Пераможцы
Remove ads
Выступы па клюбах
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads