Грацкі ўнівэрсытэт імя Карла і Франца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Грацкі ўнівэрсытэт імя Карла і Франца (па-нямецку: Karl-Franzens-Universität Graz) — аўстрыйская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова і унівэрсытэт у месьце Грац, заснаваны ў 1585 годзе.
Remove ads
Гісторыя
Грацкі ўніверсітэт быў заснаваны ў 1585 годзе вялікім ваяводам Карлам II. Зьяўляецца другім па часе заснаваньня ўнівэрсытэтам Аўстрыі. Большую частку свайго існаваньня быў часткаю каталіцкай царквой і быў зачынены ў 1782 годзе царом Язэпам Другім, які спрабаваў атрымаць кантроль над навучальнымі ўстановамі. Язэп Другі пераўтварыў яго ў ліцэй для падрыхтоўкі прыслугі і мэдыцынскае службы. У 1827 годзе Франц Другі аднавіў стан унівэрсытэту, што адлюстравана ў яго поўнай назьве. Праз 20 гадоў пасьля аднаўленьня асноўныя прынцыпы функцыянаваньня ўнівэрсытэта былі перагледжаны ў адпаведнасьці зь ідэямі, якія выказаў Вільгельм Гумбальт. Факультэт каталіцкай тэалёгіі быў захаваны, але стаў усяго толькі адным з шасьці факультэтаў.
Людвіг Больцман двойчы быў прафэсарам у Грацкім унівэрсытэце (1869—1873 і 1876—1890), распрацоўваючы сваю статыстычную тэорыю. Нобелеўскі ляўрэат Ота Леві выкладаў у Грацкім унівэрсытэце з 1909 па 1938 год. Нобелеўскі ляўрэат 1936 года Віктар Франц Гес скончыў Грацкі ўнівэрсытэт і выкладаў у ім (1920—1931, 1937—1938). Нядоўгі час у 1936 годзе рэктарам унівэрсытэта быў Эрвін Шрэдынгер.
Разам з Тэхнічным унівэрсытэтам Граца ўнівэрсытэт удзельнічае ў каапэрацыйным праекце NAWI Грац, у рамках якога значная частка факультэта прыродазнаўства і адпаведныя роднасныя падраздзяленьні Тэхнічнага ўнівэрсытэта праводзяць сумесныя дасьледаваньні і навучаньне. У зімовы сэмэстар 2006/07 стартавалі сумесныя праграмы навучаньня ў вобласьці хіміі, малекулярнай біялёгіі і глебазнаўства. Распрацоўваюцца сумесныя навучальныя праграмы па матэматыцы і фізыцы.
Унівэрсытэт уваходзіць у асацыяцыю ўнівэрсытэтаў Эўропы Утрэхцкая сетка.
Remove ads
Вядомыя прафэсары
Сьпіс вядомых прафэсараў навучальнае ўстановы ў месьце Грац:
- Людвіг Больцман — прафэсар матэматычнай фізыкі (1869—1873), фізыкі (1876—1890)
- Вальтэр Нэрнст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па хіміі 1920 года — (1886)
- Франц Ксавер Глюбэк — аграном.
- Фрыц Прэгль, ляўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1923 года — (1913—1930)
- Юліус Вагнер-Яўрэг, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыялёгіі ці мэдыцыне 1927 года — (1889—1893)
- Эрвін Шродзінгер, ляўрэат Нобэлеўскай прэмія ў галіне фізыкі 1933 года — прафэсар тэарэтычнай фізыкі (1936—1938)
- Ота Леві, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыялёгіі ці мэдыцыне 1936 года — (1909—1938)
- Віктар Франц Гес, ляўрэат Нобэлеўскай прэмія ў галіне фізыкі 1936 года — прафэсар фізыкі (1920—1931, 1937—1938)
- Карл Фрыш, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыялёгіі ці мэдыцыне 1973 года — (1946—1950)
- Генрых Фелікс Шмід, прафэсар славянскай філялёгіі (1923—1938 і 1945—1948)
- Адольф Ярыш, прафэсар катэдры скурных і вэнэрычных хвароб мэдыцынскага факультэта, упершыню апісаў рэакцыю ў хворага, названую рэакцыя Ярыша — Герксгеймера.
- Леапольд Пэбаль, прафэсар хіміі.
- Нікола Тэсла, фізык, інжынэр, вынаходнік у галіне электратэхнікі і радыётэхнікі.
- Ёзэф Шумпетэр, прафэсар палітычнай эканоміі. Выдатны эканаміст XX стагодзьдзя
- Леапольд Захер-Мазох, прыват-дацэнт у галіне юрыспрудэнцыі.
- Эдуард Рыхтэр, рэктар, прафэсар геаграфіі, гісторык, гляцыёляг
Remove ads
Факультэты
- Факультэт каталіцкай тэалёгіі
- Факультэт мастацтваў і гуманітарных навук
- Факультэт правазнаўства
- Факультэт прыродазнаўства
- Факультэт грамадзкіх і эканамічных навук
- Факультэт экалёгіі, краязнаўства і адукацыі
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads