Грацкі ўнівэрсытэт імя Карла і Франца

From Wikipedia, the free encyclopedia

Грацкі ўнівэрсытэт імя Карла і Франца
Remove ads

Грацкі ўнівэрсытэт імя Карла і Франца (па-нямецку: Karl-Franzens-Universität Graz) — аўстрыйская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова і унівэрсытэт у месьце Грац, заснаваны ў 1585 годзе.

Remove ads

Гісторыя

Грацкі ўніверсітэт быў заснаваны ў 1585 годзе вялікім ваяводам Карлам II. Зьяўляецца другім па часе заснаваньня ўнівэрсытэтам Аўстрыі. Большую частку свайго існаваньня быў часткаю каталіцкай царквой і быў зачынены ў 1782 годзе царом Язэпам Другім, які спрабаваў атрымаць кантроль над навучальнымі ўстановамі. Язэп Другі пераўтварыў яго ў ліцэй для падрыхтоўкі прыслугі і мэдыцынскае службы. У 1827 годзе Франц Другі аднавіў стан унівэрсытэту, што адлюстравана ў яго поўнай назьве. Праз 20 гадоў пасьля аднаўленьня асноўныя прынцыпы функцыянаваньня ўнівэрсытэта былі перагледжаны ў адпаведнасьці зь ідэямі, якія выказаў Вільгельм Гумбальт. Факультэт каталіцкай тэалёгіі быў захаваны, але стаў усяго толькі адным з шасьці факультэтаў.

Людвіг Больцман двойчы быў прафэсарам у Грацкім унівэрсытэце (18691873 і 18761890), распрацоўваючы сваю статыстычную тэорыю. Нобелеўскі ляўрэат Ота Леві выкладаў у Грацкім унівэрсытэце з 1909 па 1938 год. Нобелеўскі ляўрэат 1936 года Віктар Франц Гес скончыў Грацкі ўнівэрсытэт і выкладаў у ім (19201931, 19371938). Нядоўгі час у 1936 годзе рэктарам унівэрсытэта быў Эрвін Шрэдынгер.

Разам з Тэхнічным унівэрсытэтам Граца ўнівэрсытэт удзельнічае ў каапэрацыйным праекце NAWI Грац, у рамках якога значная частка факультэта прыродазнаўства і адпаведныя роднасныя падраздзяленьні Тэхнічнага ўнівэрсытэта праводзяць сумесныя дасьледаваньні і навучаньне. У зімовы сэмэстар 2006/07 стартавалі сумесныя праграмы навучаньня ў вобласьці хіміі, малекулярнай біялёгіі і глебазнаўства. Распрацоўваюцца сумесныя навучальныя праграмы па матэматыцы і фізыцы.

Унівэрсытэт уваходзіць у асацыяцыю ўнівэрсытэтаў Эўропы Утрэхцкая сетка.

Remove ads

Вядомыя прафэсары

Сьпіс вядомых прафэсараў навучальнае ўстановы ў месьце Грац:

Remove ads

Факультэты

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads