Гронінген (правінцыя)

нідэрляндзкая правінцыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Гронінген (правінцыя)
Remove ads

Гронінген (па-нідэрляндзку: Groningen) — правінцыя на паўночным усходзе Нідэрляндаў. Сталіца й найбуйнейшае места — Гронінген. Насельніцтва на жнівень 2015 году 582 649 чалавек (9-е месца сярод правінцыяў). Больш за траціну насельніцтва правінцыі (202 332 чалавекі) жыве ў яе сталіцы. Значнымі камунамі правінцыі таксама зьяўляюцца: Мідэн-Гронінген — 61 000 чалавек, Ольдамбт — 38 033 чалавекі, Стадсканаал — 32 109 чалавекі.

Хуткія факты Гімн, Агульныя зьвесткі ...
Remove ads

Геаграфія

Плошча правінцыі — 2960,03 км² (уключаючы ваду, 7-е месца), у тым ліку сушы — 2 333,28 (8-е месца). Гронінген на поўначы мяжуе з унутраным Вадэнскім морам, на паўночным усходзе — з ракой Эмс і бухтай Долярт, на ўсходзе — зь зямлёй Ніжняя Саксонія (Нямеччына), на поўдні — з правінцыяй Дрэнтэ й на захадзе — з Фрысьляндам.

Гісторыя

Першапачаткова тэрыторыя правінцыі належала да гістарычнае вобласьці Фрызыя, якая працягнулася ўздоўж Паўночнага мора ад нідэрляндзкага возера Эйсэльмээр да Даніі, — землі, гістарычна заселеныя фрызамі. Гронінген стаў часткай імпэрыі франкаў каля 785 году. Хрысьціянізацыю рэгіёну кароль Карл Вялікі прызначыў місіянэру Людгеру, які пасьля быў далучаны да ліку Сьвятых. У XI стагодзьдзі места Гронінген было вёскай у правінцыі Дрэнтэ, што належала біскупству Утрэхт, у той час як большасьць земляў правінцыі адносілася да Мюнстэрскай япархіі. У сярэднія вякі места Гронінген атрымала шырокія правы, што дазволіла яму дамінаваць над навакольнымі тэрыторыямі (Ommelanden).

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Гронінген (правінцыя)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads