Гронінген (горад)

места ў правінцыі Гронінгену (Нідэрлянды) From Wikipedia, the free encyclopedia

Гронінген (горад)
Remove ads

Гронінген (па-нідэрляндзку: Groningen, МФА: [ˈɣroːnɪŋə(n)], на гронінскім дыялекце — Grunnen, па-фрыску — Grins) — места на поўначы Нідэрляндаў, якое зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнай правінцыі. Насельніцтва на 22 лістапада 2024 году — 243 768 чалавек[2]). Гронінген — найбуйшейшае места на поўначы краіны. Таксама лічыцца студэнцкім местам (у ім жыве болей за 50 тысячаў студэнтаў), у першую чаргу — ўнівэрсытэту Гронінгену.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Гістарычны плян места, 1652 год

Першыя летапісныя згадкі пра места адносяцца да 1040 году. На тэрыторыі места знаходзяцца культурныя слоі, якія сьведчаць пра прысутнасьць людзей у 3 950—3 720 гг. да нашае эры. Паводле дадзеных археолягаў, першае буйное паселішча на месцы Гронінгену зьявілася ў III стагодзьдзі н. э.

У сярэднія вякі места становіцца буйным гандлёвым цэнтрам, быў збудаваны гарадзкі мур. Найвялікшага роськвіту места дасягнула ў XV стагодзьдзі, калі суседняя правінцыя Фрысьляндыя кіравалася з Гронінгену. Незалежнасьць места скончылася, калі жыхары вырашылі далучыцца да гішпанцаў у 1594 годзе падчас Васьмідзесяцігадовай вайны. Пасьля гэтых падзеяў Гронінген стаў часткай Рэспублікі Злучаных правінцыяў.

У 1614 годзе быў заснаваны Унівэрсытэт Гронінгену. У гэты пэрыяд места інтэнсыўна разьвівалася, быў адбудаваны новы гарадзкі мур. Ён спатрэбіўся неўзабаве, у 1672 годзе падчас Трэцяй англа-галяндзкай вайны, калі места асадзіў біскуп Мюнстэру Бэрнгард фон Гален. Мур вытрымаў асаду, і гэтая гістарычная падзея штогод сьвяткуецца гронінгенцамі 28 жніўня.

У час Другой сусьветнай вайны места значна не пацярпела. Тым ня менш, цэнтральны пляц Гронінгену (па-галяндзку — Grote Markt) быў значна зруйнаваны ў красавіку 1945 году падчас Бітвы за Гронінген. Бітва цягнулася колькі дзён, але найкаштоўнейшыя помнікі гісторыі, такія як вежа сьв. Мартына (Martinitoren), яе царква, мескі будынак па збору падаткаў (Goudkantoor) і мескі мур не пацярпелі.

Remove ads

Клімат

У Гронінгене лагодны ўстойлівы клімат з адносна халаднаватым, але працяглым, летам і зімамі. Паўночнае мора ў значнае ступені ўплывае на надвор’е места, прыносячы з паўночнага захаду моцныя ветры, часам штормы.

Месты-сябры

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads