Грыгорыюс I (папа рымскі)
папа рымскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Грыгорыюс I Вялікі (па-лацінску: Gregorius PP. I; каля 540, Рым, Бізантыйская імпэрыя — 12 сакавіка 604, Рым, Бізантыйская імпэрыя) — папа рымскі з 3 верасьня 590 году па 12 сакавіка 604 году і царкоўны пісьменьнік, прылічаны да сьвятых. Вялікі рэфарматар каталіцкай царквы. Рэфармаваў літургію, увёў грыгарыянскі сьпеў.
Паходзіў зь сям’і патрыцыя. Зьяўляючыся рымскім прэтарам, пакінуў пасаду, сваё багацьце аддаў на заснаваньне 7 манастыроў і сам стаў манахам. Пасьля сьмерці папы Пэлягіюса II быў абраны на папскі сталец. За часам пантыфікату пашыраў сфэры ўплываў рымскай царквы, дзеля чаго пасылаў сваіх мэсіянэраў у Брытанію да англасаксаў, у Гішпанію да вэстготаў, умешваўся ў царкоўныя справы Францыі і Афрыкі, заяўляў аб сваім выключным праве выступаць вярхоўнай апэляцыйнай інстанцыяй для ўсёй каталіцкай царквы. 3ь ягонай дзейнасьцю ўзмацняюцца прэтэнзіі рымскіх папаў на сусьветнае духоўнае панаваньне. Рэфармаваў царкоўнае песьнапеньне і пакінуў пасьля сябе шэраг твораў багаслоўскага і рэлігійна-маральнага зьместу, у тым ліку «Пастырскае правіла», якое на працягу многіх гадоў было кодэксам для духавенства. Разам з тым ён варожа ставіўся да сьвецкай адукацыі, зьнішчаў многія антычныя літаратурныя помнікі. Вёў змаганьне з канстантынопальскім патрыярхам за найвышэйшага становішча ў хрысьціянскай царкве. За свае ўчынкі быў прылічаны хрысьціянскай царквой да ліку сьвятых. Ягоныя творы ў свой час былі надзвычай пашыраны ў краінах Эўропы, былі таксама вядомы і на Русі. У сваёй «Прадмове… ва ўсю Біблію» Францішак Скарына называе Грагорыюса Вялікага «учителем вселенским»[8].
У 594 годзе пагадзіўся выплочваць лянгабардам штогадовую даніну.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads