Гулец (раман)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гулец (раман)
Remove ads

«Гулец» — раман расейскага пісьменьніка Фёдара Дастаеўскага, упершыню апублікаваны ў поўным зборы ягоных твораў у 1866 годзе. Гэты раман неаднаразова інсэніраваўся і стала трымаўся ў рэпэртуары многіх драматычных тэатраў.

Хуткія факты Жанр:, Аўтар: ...
Remove ads

Гісторыя стварэньня

Напісаньне рамана мае доўгую перадгісторыю.

Задума раман «Гулец» зьявілася яшчэ ўвосень 1863 г. 18 (30) верасьня з Рыму Дастаеўскі пісаў Мікалаю Страхаву:

« «Сюжэт аповеду наступны: адзін тып замежнага расейца. Зьвярніце ўвагу: пра замежных расейцаў шмат пісалі ў часопісах. Усё гэта будзе паказана ў маім апавяданьні. Ды й ўвогуле будзе адлюстравана сучаснасьць (наколькі магчыма, зразумела) нашага ўнутранага жыцьця. Я бяру натуру шчырую, аднак, чалавека шырока адукаванага, але ва ўсім незакончанага, які страціў веру і ня сьмее верыць, які паўстаў на аўтарытэты і які баіцца іх. Ён супакойвае сябе тым, што яму няма чаго рабіць у Расеі і таму ён жорстка крытыкуе людзей, якія клічуць з Расеі нашых, замежных расейцаў. Галоўная ж думка ў тым, што ўсе яго жыцьцёвыя сокі, сілы, буянства, адвага пайшлі на рулетку. Ён — гулец, і ня просты гулец, таксама як скупы рыцар Пушкіна ня проста скупы... Ён, па-свойму, паэт, але справа ў тым, што ён сам саромеецца гэтае паэзіі, бо глыбока адчувае яе нізасьць, хаця патрэба рызыкі і надае яму высакароднасьць у сваіх жа вачох. Увесь аповед — аповед пра тое, як ён трэці год гуляе ў ігорных дамах на рулетцы[1] »

У 1863 годзе Фёдар Дастаеўскі прыехаў на адпачынак у Бадэн-Бадэн. Тамака ён за некалькі дзён прагуляў ня толькі ўсе свае грошы, але і гатоўку сваёй сяброўкі Паліны Суславай. Каб выпутацца з пазыкаў, ён заключыў кантракт з выдавецтвам Ф. Т. Сьцялкоўскага, па якому ён абяцаў для яго выданьня напісаць раман, ня меней за 12-ць друкаваных аркушаў, і ў выпадку яго ненапісаньня да 1 лістапада 1866 году, Сьцялкоўскаму дазвалялася на працягу дзевяці гадоў выдаваць дарма ўсё, што напіша пісьменьнік, без усякае ўзнагароды. Захоплены працай над «Злачынствам і пакараньнем», Дастаеўскі ня браўся за новы раман да пачатку кастрычніка 1866 г. Калі ж часу засталося менш за месяц, ён вымушаны быў запрасіць стэнаграфістку Ганну Грыгор'еўну Сьніткіну і прадыктаваў ёй тэкст рамана за 26 дзён, з 4 па 29 кастрычніка.

Тэмай рамана зьяўляецца ўсепаглынаючая прага да азартных гульняў. Менавіта Суслава лічыцца прататыпам гераіні рамана — Паліны Аляксандраўны. Пакутлівыя адносіны галоўнага героя рамана з Палінай зьяўляюцца адлюстраваньнем няпростых стасункаў Дастаеўскага з Суславай.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads