Гутарка старога дзеда

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Гу́тарка старо́га дзе́да»[1] — беларускі ананімны вершаваны агітацыйны твор XIX стагодзьдзя. У навуковай літаратуры аўтарам гутаркі называлі Вінцэся Каратынскага, Уладзіслава Сыракомлю, Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча.

Напісаная ў пачатку 1861 году. Надрукаваная Браніславам Шварцэ, Адольфам Белакозам, Ігнатам Грынявіцкім лацінкай у беластоцкай падпольнай друкарні напярэдадні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў.

Было зроблена 2 выданьні, каб увесьці ў зман цэнзуру і прыцягнуць увагу чытачоў, на тытуле аднаго зь іх пазначаная Познань, другога — Парыж. Публікавалася ў львоўскай газэце «Dziennik literacki» («Літаратурны дзёньнік») № 89 (1861), пашыралася таксама ў рукапісах і літаграфічна. Да аднаго з выданьняў прыкладзены беларускі верш Уладзіслава Сыракомлі «Добрыя весьці».

Выкрывала парадкі Расейскай імпэрыі, заклікала беларускіх сялянаў падтрымліваць польскі вызвольны рух. Складальнікі — шляхецкія рэвалюцыянэры — заклікалі да аднаўленьня Рэчы Паспалітай, заклікалі да клясавага міру ў імя нацыянальнага адзінства. Ужо ў 1861 годзе літаратурным асьветнікам і рэвалюцыйным дзеячам Мікалоюсам Акялайцісам «Гутарка…» была перакладзеная на летувіскую мову.

У 2023 годзе рэжым Лукашэнкі абвясьціў «Гутарку старога дзеда» (разам зь вершам «Плывуць вятры») «экстрэмісцкімі матэрыяламі»[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads