Ігнат Грынявіцкі

расейскі рэвалюцыянэр, забойца цара Аляксандра II From Wikipedia, the free encyclopedia

Ігнат Грынявіцкі
Remove ads

Ігнат Грынявіцкі (1856; цяпер вёска Калінаўка, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласьць, Беларусь — 13 сакавіка [ст. ст. 1 сакавіка] 1881, Санкт-Пецярбург, цяпер Расея) — беларускі рэвалюцыянэр-нарадаволец, які забіў расейскага імпэратара Аляксандра ІІ (1855—1881).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў маёнтку Басін (Сьвіслацкая воласьць, Бабруйскі павет, Менская губэрня) у сям’і каталіцкага шляхціца Яўхіма Грынявіцкага. Яўхім Грынявіцкі здаваў спадчынны маёнтак Грынявічы Вялікія (Бельскі павет, Гарадзенская губэрня) у арэнду, а сам служыў эканомам ва ўладаньнях Незабытоўскага на Меншчыне. У 1864 годзе сямья вярнулась ў Грынявічы Вялікія. На пачатку чэрвеня 1875 г. у Беластоку (Гарадзенская губэрня, Паўночна-Заходні край) скончыў 7-клясную гімназію (цяпер Ліцэй імя Жыгімонта Аўгуста(pl); вул. Варшаўская(pl), д. 8 (53°08′06.29″ пн. ш. 23°10′02.05″ у. д.)). У верасьні 1875 г. паступіў у Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны тэхналягічны інстытут, які скончыў у траўні 1880 году.

Студэнтам Пецярбурскага тэхналягічнага інстытуту (1875—1880) удзельнічаў у польска-беларускіх і расейскіх рэвалюцыйных гуртках, вёў прапаганду сярод рабочых, зьбіраў грошы палітычным вязьням, фабрыкаваў пашпарты рэвалюцыянэрам. З 1879 году чалец партыі «Народная воля». Адзін з заснавальнікаў яе беларускай фракцыі, што абвясьціла сябе Беларускай Сацыяльна-рэвалюцыйнай партыяй, нацыянальная праграма якой надрукавана ў 1884 годзе ў часопісе «Гомон» (№ 2). [1] [2] Паводле народавольца Льва Ціхамірава(ru) (1852—1923), Грынявіцкі «называў сябе літвінам»[3].

У траўні 1880 году Грынявіцкі пакінуў інстытут і, перайшоўшы на нелегальнае становішча, вырабіў сабе пашпарт на імя віленскага мешчаніна Ельнікава. Разам з А. І. Жалябавым, С. Л. Пяроўскай і іншымі ўваходзіць у цэнтральны нарадавольскі гурток прапагандыстаў. Адзін са стваральнікаў, аўтараў і наборшчыкаў нарадавольскай «Рабочей газеты» на кансьпіратыўнай кватэры ў доме № 27 на Траецкім завулку [a] , уключыў у выданьне газэты сябра і земляка Антона Барэйшу.[4]

На ўстаноўчым сходзе партыі «Народная Воля» ў жніўні 1879 году ў Ліпецку быў зацьверджаны сьмяротны прысуд Імпэратару Аляксандру ІІ. Выкананьне прысуду стала галоўнай мэтай і прыцягнула ўсе сродкі партыі. На працягу двух гадоў была зроблена шэсьць замахаў.

Ігнат уваходзіў у групу, якая ўсю зіму 1880—1881 гадоў сачыла за выездамі цара. 26 лютага 1881 году на кватэры Грынявіцкага ў доме № 59 на Сімбірскай выліцы [b] Выбарскай стараны адбыўся сход арганізатараў замаху на расейскага цара Аляксандра ІІ. Грынявіцкі стаў адным з 4 выканаўцаў, якім «Народная воля» даручыла тэрарыстычную апэрацыю.[5] У сваім запавеце напісаў:

«Аляксандар ІІ павінен памерці. Ён памрэ, а разам зь ім памрэм і мы, яго ворагі, яго забойцы… Гісторыя сьведчыць, што раскошнае дрэва свабоды вымагае чалавечых ахвяраў…».[6][7][8]

На набярэжнай Кацярынінскага канала [c] 13 сакавіка [ст. ст. 1 сакавіка] 1881 году бомбай, якую кінуў Ігнат Грынявіцкі, забіты цар Аляксандар II, а Грынявіцкі сьмяротна паранены.[9][10][11]

Remove ads

Галерэя

Нацыянальнае самавызначэньне

Нацыянальнае самавызначэньне Ігната Грынявіцкага засьведчыў яго расейскі паплечнік Леў Ціхаміраў(ru)[12]:

« Палякі ўпарта называлі яго Грунявецкі і залічалі да сваіх. Ён сам, аднак, называў сябе ліцьвінам, а не палякам; <…> Афіцыйна яго, вядома, трэба лічыць палякам, бо паводле веры ён быў каталік.
Арыгінальны тэкст  (пол.)
Поляки упорно называли его Грюневецкий и причисляли к своим. Он сам, однако, называл себя литвином, а не поляком; <…> Официально его, конечно, нужно считать поляком, потому что по вероисповеданию он был католик.
»

—Воспоминания Льва Тихомирова. — М.; Л.: Гос. изд-во, 1927. С. 319.

Заўвагі

  1. Цяпер вуліца Рубінштэйна(ru), д. № 27 (59°55′37.44″ пн. ш. 30°20′32.61″ у. д.)
  2. Цяпер вуліца Камсамола(ru), д. № 49 (59°57′20.46″ пн. ш. 30°21′09.06″ у. д.)
  3. Цяпер канал Грыбаедава(ru), д. № 2 (59°56′24.39″ пн. ш. 30°19′43.52″ у. д.)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads