Гутлянка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гутля́нка, Балатнянка — рака ў Беларусі, левы прыток Дняпра. Цячэ ў Кармянскім і Рагачоўскім раёнах Гомельскай вобласьці. Даўжыня 31 км. Плошча вадазбору 378 км². Выдатак вады ў вусьці каля 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.
Remove ads
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Бярозаўкі Кармянскага раёну, вусьце за 2 км на поўнач ад вёскі Ільіча Рагачоўскага раёну. Цячэ паўднёвай ускраінай Аршанска-Магілёўскай раўніны.
Даліна пераважна трапэцападобная, яе шырыня 1,5—2 км. Абалона двухбаковая, супясковая і тарфяністая, шырынёй 0,05—0,1 км, у верхняй і ніжняй плыні забалочаная. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае, апрача 0,5 км у вусьці[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads