Журавічы

вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Журавічы
Remove ads

Жура́вічы[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Гутлянкі. Цэнтар сельсавету Рагачоўскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 887 чалавек. Знаходзяцца за 55 км на паўночны ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Рагачоў (лінія Магілёў — Жлобін); каля аўтамабільнай дарогі Доўск — Прапойск.

Хуткія факты

Журавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Выяўленыя археолягамі курганы жалезнага веку сьведчаць пра засяленьне гэтай мясцовасьці ў глыбокай старажытнасьці. Упершыню Журавічы (пад назвай Жаравічы) упамінаюцца ў XV ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва. У тутэйшым касьцёле захоўваўся абраз Маці Божай, да якога ў 1651 годзе прыязджаў кароль і вялікі князь Ян Казімер. У 1668 годзе вёска была ў валоданьні рэчыцкага войскага Станіслава Міхала Юдыцкага[a].

У 1720 годзе ў Журавічах збудавалі новы касьцёл, кансэкраваны ў 1766 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Журавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Быхаўскім павеце Магілёўскай губэрні. У 1799 годзе маёнткам валодалі Дзерналовічы, пазьней Вішчынскія. У Вайну 1812 году каля Журавічаў адбыліся сутычкі паміж францускімі і расейскімі войскамі. Празь мястэчка праходзіла паштовая дарога з Кармы ў Новы Быхаў. На 1838 год тут было 114 двароў.

На 1860 год існавалі мястэчка Старыя Журавічы (185 двароў, касьцёл, царква, 2 юдэйскія малітоўныя школы) і вёска Новыя Журавічы (за 3 км ад мястэчка; 7 двароў). З 1872 году працавала крупадзёрка, у фальварку сукнавальня (з 1880 году). На 1880 год — 220 двароў, на 1896 год — 356. У 1883 годзе адкрылася аптэка. З 1884 году дзеяла расейская народная вучэльня. На 1886 год у мястэчку дзеялі царква, касьцёл, сынагога і 3 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі 2 гарбарныя майстэрні і 54 крамы, штогод праводзіліся 4 кірмашы. У 1892 і 1900 гадох тут збудавалі 2 бровары. У 1894 годзе адкрыліся школа (з 1911 году пры ёй дзеяла бібліятэка), лякарня і аптэка, у 1905 годзе — народная вучэльня, станавая кватэра, у 1906 годзе — пошта. З 1908 году дзеяла пазыкова-ашчадная каса. На 1914 год працавалі 3 крупадзёркі, 2 ветракі, 2 гарбарныя майстэрні, 5 кузьняў. У 1914 годзе пачалося будаваньне земскай лякарні, адкрылася вышэйшая пачатковая школа 2-й ступені.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Журавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. У 1922 годзе ў Журавічах працавалі беларуская і юдэйская школы. З 1924 году паселішча стала цэнтрам сельсавету. У 1930 годзе тут працавалі 3 кузьні, шавецкая, кравецкая і торфаздабыўная арцелі, нафтавы млын, вятрак, 4 крупадзёркі, ваўначоска і сукнавальня. 27 верасьня 1938 году статус Журавічаў панізілі да вёскі. У 1924—1931 і 1935—1956 гадох яны былі цэнтрам раену. На 1940 год — 434 двары. У Другую сусьветную вайну з 14 жніўня 1941 да 25 лістапада 1943 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

На 1994 год у Журавічах было 404 двары, на 1997 год — 396, на 2004 год — 361. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1826 год — 1066 чал.; 1860 год — 1203 чал. у мястэчку Журавічах і 47 чал. у вёсцы Новых Журавічах; 1886 год — 2179 чал., у тым ліку 551 праваслаўны, 10 каталікоў, 1618 юдэяў[2]
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 3200 чал.[3]; 1940 год — 1646 чал.; 1959 год — 1627 чал.; 1971 год — 1417 чал.; 1994 год — 1041 чал.[4]; 1997 год — 968 чал.[5]; 1999 год — 982 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 992 чал.[6]; 2010 год — 887 чал.
Remove ads

Інфраструктура

У Журавічах працуюць школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, аптэка, пошта.

Забудова

Плян складаецца з 7 трохі выгнутых вуліцаў шыротнай арыентацыі, якія перасякаюцца мэрыдыянальнымі вуліцамі. Забудова пераважна драўляная, сядзібнага тыпу.

Транспарт

Знаходзяцца за 4 км на паўночны захад ад Новых Журавічаў і шашы Р43.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Зь лютага 1986 у Журавіцкім доме культуры дзее музэй беларускага драматурга Андрэя Макаёнка.

Славутасьці

  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына

  • Касьцёл (1720)
  • Сынагога
  • Царква Сьвятога Прарока Ільлі (XIX ст.)

Асобы

  • Фрыдрых Нязнанскі (нар. 1932) — праўнік, публіцыст, пісьменьнік

Заўвагі

  1. НГАБ. Ф. 1875, воп. 1, спр. 5

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads