Гэрбэрт Кларк Гувэр

палітык, прэзыдэнт ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Гэрбэрт Кларк Гувэр
Remove ads

Гэ́рбэрт Кларк Гу́вэр (10 жніўня 1872, Ўэст-Бранч, Аёва — 1964) — 31-ы прэзыдэнт ЗША, арганізатар «Амэрыканскай адміністрацыі дапамогі» краінам, якія пацярпелі ў 1-й сусьветнай вайне. Быў прафэсійным інжынэрам па горнай здабычы, нарадзіўся ў сям’і квакераў. Быў сябрам рэспубліканскай партыі ЗША. Узначальваў адміністрацыю харчаваньня ЗША падчас Першай сусьветнай вайны. Набыў сусьветную вядомасьць дзякуючы гуманітарнай дапамозе Бэльгіі падчас вайны. Быў сакратаром камэрцыі ЗША ў 1920-я падчас прэзыдэнцтва Ўорэна Г. Гардынга і Кальвіна Куліджа, спрыяў супрацоўніцтву паміж урадам і бізнэсам у межах «эканамічнай мадэрнізацыі». На выбарах прэзыдэнта ў 1928 годзе Гувэр зь лёгкасьцю перамог ад Рэспубліканскай партыі нягледзячы на тое, што раней не абіраўся. Гувэр зьяўляецца апошнім на сёньняшні дзень прэзыдэнтам, які быў абраны пасьля службы на пасадзе сакратара міністэрства. Ён зьяўляецца адным з двух прэзыдэнтаў ЗША, якія да гэтага не займалі выбарныя пасады і ня мелі высокіх вайсковых званьняў (другі такі прэзыдэнт — Ўільям Говард Тафт).

Хуткія факты прэзыдэнт ЗША[d], Папярэднік ...

Гувэр, вопытны інжынэр, шчыра верыў у Рух эфэктыўнасьці, паводле якога ўрад і эканоміка неэфэктыўныя і нерацыянальныя і іх трэба палепшыць з дапамогай экспэртаў, якія могуць выявіць праблемы і вырашыць іх. Стаў прэзыдэнтам у 54 гады.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads