Гарэт Бэйл
ўэйлскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарэт Фрэнк Бэйл (па-ангельску: Gareth Frank Bale; нар. 16 ліпеня 1989 году, Кардыф, Ўэйлз) — былы валійскі футбаліст, паўабаронца. Выступаў у складзе нацыянальнай зборнай Валіі. Сусьветную вядомасьць Гарэт атрымаў выступаючы за ангельскі клюб «Тотэнгэм Готспур». Асабліва пасьпяховым сэзонам у лёнданскім клюбе быў сэзон 2012—2013 гадоў, калі Гарэт быў абраны найлепшым гульцом Прэм’ер-Лігі. 1 верасьня 2013 году Гарэт пасьля доўгіх перамоваў далучыўся да складу гішпанскага гранду «Рэал» за неназваную суму, але, як некаторыя лічаць, гішпанскі клюб выклаў рэкордную суму за гульца[5].
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Гарэт Бэйл нарадзіўся 16 ліпеня 1989 году ў Кардыфе. Яшчэ дзіцем ён вырашыў, што абавязкова стане футбалістам. Маленькі Гарэт Бэйл з зачараваньнем глядзеў футбольныя матчы й захапляўся наймацнейшымі футбалістамі сьвету. Ён увесь час уяўляў сябе на іхным месцы й марыў стаць такім жа вялікім гульцом.
Гарэт быў заўважаны скаўтамі «Саўтгэмптану» яшчэ ў дзевяцігадовым узросьце, і затым пачаў трэнавацца ў адной з даччыных акадэміяў гэтага клюбу. Трэніроўкі прыносілі юнаку толькі задавальненьне — ён стараўся даказаць усім і сабе самому, што здольны дамагчыся вялікіх посьпехаў у футболе. У 16 гадоў Бэйл гуляў у зборнай школы для 18-гадовых і дапамог ёй выйграць Школьны кубак Кардыфу. У тым жа годзе ён атрымаў прэмію ад дэпартамэнту спорту Валіі. Тады ж яго хацеў набыць «Манчэстэр Юнайтэд», але прапанова манкуніянцаў было адхілена[6].
1 верасьня 2013 году гішпанскі клюб «Рэал» абвесьціў, што яны дасягнулі пагадненьня аб трансфэры Бэйла[7][8], падпісаўшы з гульцом шасьцігадовы кантракт. Як лічыцца, за гэтую зьдзелку «Тотэнгэм» атрымаў 77 млн фунтаў[9] або нават за сусьветна рэкордную суму ў памеры 85,3 млн фунтаў[10][11].
Міжнародная
У асноўную зборную стаў выклікацца ў 17 гадоў з мэтай замяніць Раяна Гігса, які на той час скончыў сваю міжнародную кар’еру. Дэбют юнага валійца адбыўся 27 траўня 2006 году, калі ён выйшаў на замену ў матчы са зборнай Трынідаду і Табага на 80-й хвіліне.
Remove ads
Дасягненьні
«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2017, 2020, 2022
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2014
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2017
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2014, 2016, 2017, 2018, 2022
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2014, 2017
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2014, 2017, 2018
«Лос-Анджэлес»:
- Уладальнік Кубка МЛС: 2022
- Пераможца Сапортэрз Шылдс: 2022
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads