Гёрліц
места ў Саксоніі (Нямеччына) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гёрліц (па-нямецку: Görlitz, па-верхнелужыцку: Zhorjelc, па-польску: Zgorzelec) — горад на ўсходзе Нямеччыны, на ўсходзе зямлі Саксоніі, на граніцы з Польшчай. Найбуйнейшы горад гістарычнага рэгіёну Обэрляўзыцу (Верхняя Лужыца). Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 55 255 чалавек.
Гістарычная частка гораду, якая лічыцца найбуйнейшай у Нямеччыне, налічвае каля 4000 помнікаў архітэктуры.
Remove ads
Гісторыя
У IV—V стагодзьдзях тэрыторыю сучаснага Гёрліцу насялялі германскія плямёны, якіх у VII—VIII стагодзьдзях зьмянілі славянскія. Упершыню Гёрліц згадваецца ў 1071 годзе. У 1303 годзе ён атрымаў гарадзкія прывілеі. У 1635 годзе ўвайшоў у склад курфюрства Саксонія, у 1816 — у склад прускай правінцыі Сылезыі. У 1945 годзе быў падзелены паміж Нямеччынай і Польшчай (Згожэлец).
Славутасьці
- Гістарычны цэнтар гораду, са шматлікімі помнікамі архітэктуры ў стылях позьняй готыкі, рэнэсансу й барока
- Будынак Вайдгаўс (1131 год)
- г. зв. Біблейскі дом (Biblisches Haus, 1572 год), дэкараваны ілюстрацыямі зь Бібліі
- Ратуша (1369 год)
- Царква Сьв. Мікалая (1100)
- Царква Сьв. Пятра й Паўла (XV ст.)
- Обэрляўзыцкая навуковая бібліятэка
- Музэй Сылезыі
Асобы
- Якаб Бёмэ — нямецкі хрысьціянскі містык
- Міхаэль Баляк — нямецкі футбаліст
- Енс Ерэміс — нямецкі футбаліст
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads