Гётынгенскі ўнівэрсытэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гётынгенскі ўнівэрсытэт
Remove ads

Гётынгенскі ўнівэрсытэт імя Георга-Аўгуста (па-нямецку: Georg-August-Universität) — адзін з найбуйнейшых і найстарэйшых існых унівэрсытэтаў Ніжняй Саксоніі.

Thumb
Старая Auditorium Maximum
Хуткія факты Заснаваны, Тып ...

Ніжнесаксонская Дзяржаўная Бібліятэка і Ўнівэрсытэт Гётынгена займаюць вядучае месца сярод бібліятэк Нямеччыны (4,5 мільёнаў тамоў).

Унівэрсытэт быў заснаваны ў 1734 годзе Георгам II, курфюрстам Гановэра і каралём Вялікабрытаніі і адкрыты ў 1737 годзе. Унівэрсытэт хутка разьвіваўся і, дасягнуўшы колькасьці 1.000 студэнтаў, зрабіўся адным з самых найбуйнейшых вышэйшых навучальных установаў Эўропы таго часу.

У XIX стагодзьдзі з гётынгенскім унівэрсытэтам былі зьвязаныя такія выбітныя матэматыкі, як Карл Фрыдрых Гаўс, Бэрнхард Рыман, Пэтэр Густаў Лежон-Дзірыхле, Фэлікс Кляйн, Давід Гільбэрт. Дзейнасьць Гільбэрта ператварыла ў пачатку XX стагодзьдзя Гётынген у «матэматычную Мэку». З гётынгенскім унівэрсытэтам зьвязаная дзейнасьць прынамсі 45 нобэлеўскіх ляўрэатаў.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads