Гімарайнш

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гімара́йнш (па-партугальску: Guimarães) — горад на поўначы Партугаліі ў акрузе Брага. Ягоны гістарычны цэнтар улучаны ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО з 2001 году як выключна добра захаваны і аўтэнтычны прыклад эвалюцыі сярэднявечнага паселішча ў сучасны горад Эўропы.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Гісторыя Гімарайншу павязаная з заснаваньнем і ідэнтычнасьцю партугальскай нацыі. Сам горад, які ўснаваў яшчэ да паўстаньня Партугаліі, вядомы як калыска партугальскай нацыянальнасьці. У 1128 годзе ў Гімарайншы адбыліся буйныя палітычныя і ваенныя падзеі, якія прывялі да незалежнасьці і нараджэньня нацыі. З гэтае прычыны на адной з старых вежаў старой гарадзкой сьцяны напісана «Тут нарадзілася Партугалія». У часы Рэканкісты, якую ладзіла Галісійскае каралеўства ў IX стагодзьдзі, горад свой пачатак атрымаў у X стагодзьдзі. У гэты час графіня Мумадона Дыяш пабудавала манастыр у сваёй маёнтку Вімаранэш, што прывяло да зьяўленьня тут паселішча. Недалёк на ўзгорку быў пабудаваны замак дзеля абароны паселішча. Каб злучыць іх разам была створаная вуліца Санта-Марыя.

Thumb
Пляц Алівэйра ў гістарычным цэнтры места.

Пры каралю Дынішу I з пашырэньнем места, ён быў часткова аточаны абарончай сьцяною. Пазьней, за часам караляваньня Жуана I, сьцяна была зьнесеная, і дзьве часткі гораду былі канчаткова аб’яднаны. У выніку Гімарайнш пачаў пашырацца па-за межамі сваіх старых сьценаў. У Гімарайншы жыла значная габрэйская суполка, сканцэнтраваная вакол сучасных пляцаў Праса-ду-Пэйшэ і Руа-ду-Эшпірыту-Санту[3]. Да канца XIV стагодзьдзя суполка штогод рабіла падатак у памеры 25 тысяч рэяў[3]. У гэтым раёне існавалі сынагогі, школы і рынак. Пасьля ўказа караля Мануэла I 1496 году, які патрабаваў ад усіх габрэяў перайсьці ў іншую веру або пакінуць краіну, некаторыя прадстаўнікі супольнасьці сталі маранамі[4]. Будаўніцтва базылікі Сьвятога Пятра пачалося ў 1737 годзе, а афіцыйнае завяршэньне работ адбылося паміж 1883 і 1884 гадамі.

Да XIX стагодзьдзя структура гораду ня зьведала значных зьменаў, акрамя будаўніцтва яшчэ некалькіх цэркваў, манастыроў і палацаў. Менавіта да канца XIX стагодзьдзя новыя ўрбаністычныя ідэі гігіены і сымэтрыі прывялі да найбольшых зьменаў. Быў дазволены поўны знос гарадзкіх сьценаў, і з гэтага моманту магло пачацца стварэньне многіх вуліц і праспэктаў. Кантраляваны працэс урбанізацыі дазволіў захаваць гістарычны цэнтар места.

Remove ads

Культура

Гімарайнш уважаецца горадам сярэдняга памеру, але з кіпучым культурным жыцьцём. Акрамя музэяў, помнікаў, культурных асацыяцыяў, мастацкіх галерэяў і папулярных сьвятаў, зь верасьня 2005 году ў ім месьціцца важная культурная прастора, вядомая як культурны цэнтар Віла-Флор. У гэтым культурніцкім цэнтры налічваюцца дзьве аўдыторыі, выставачны цэнтар і кавярня. У 2012 годзе Гімарайнш разам з славенскім Марыборам быў названы Эўрапейскай сталіцай культуры. У 2011 годзе газэта Нью-Ёрк Таймз абрала Гімарайнш адным з 41 месцаў, вартых наведваньня, і назвала яго адным з новых культурных цэнтраў Пірэнэйскага паўвострава[5].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads