Гімн Гернсі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гімн Гернсі (па-лацінску: Sarnia Cherie) — гімн кароннага валоданьня брытанскай кароны Гернсі.

Гімн завецца Sarnia Cherie і мае два варыянты — на ангельскай мове і гернсійскім дыялекце нармандзкай мовы. Назву па-лацінску можна перавесьці як «Дарагая Сарнія», па старажытным найменьні вострава.

Словы гімну былі напісаныя Дж. Дэйтанам у 1911 годзе, музыку пазьней напісаў Д. Сантанджэла.

Акрамя гімну Гернсі на афіцыйных мерапрыемствах часта выконваецца і брытанскі гімн «God Save the Queen».

Больш інфармацыі Ангельскі варыянт, Гернсійскі варыянт ...
Remove ads

Беларускі пераклад

Сарнія, дарагая Айчына, каштоўны камень мора.
Прыгожая выспа, маё сэрца надоўга з табою.
Твой голас кліча мяне, калі прачынаюся, калі засынаю.
Мая душа крычыць ад нуды, мае вочы рыдаюць
Уяўляючы цябе і тваю мінуўшчыну,
Твае зялёныя груды і хвалі, якія б’юць аб бераг.
Твае скалістыя бухты. Ах, у цябе ўсё — лепшае!
Я прывітаю цябе, вяртаючыся да цябе, выспа супакою.

ПРЫПЕЎ

Дарагая Сарнія, каштоўны камень мора.
Зямля майго дзяцінства, маё сэрца надоўга з табою.
Не забудуся ніколі, як клічаш мяне ты,
Дарагая Сарнія, выспа прыгажосьці.
Я пакідаў цябе ў гневе, я ня ведаў кошту,
Падарожнічаючы далёка, на край зямлі.
Кажучы аб далёкіх краінах, аб гарызонтах адвагі,
Дзе землі абсыпаныя алмазама, срэбрам і золатам.
Сонца заўсёды зьзяла, а жыцьцёвы шлях быў бесклапотны,
Але твой крык заўсёды наганяў мяне, гэта разьдзірала маё сэрца
Вяртаюся дадому, з усіх ты — лепшая.
Я прывітаю цябе, вяртаючыся да цябе, дарогая выспа супакою.

ПРЫПЕЎ

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads