Гернсі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гернсі
Remove ads

Гернсі, Ґернсі (па-ангельску: Guernsey, па-француску: Guernesey) — тэрыторыя каля францускага ўзьбярэжжа, у пратоцы Па дэ Кале, тэрыторыя ахоплівае востраў Гернсі і астатнія Нармандзкія астравы, акрамя востраву Джэрзі.

Хуткія факты

Тэрыторыя валодае спэцыфічным статусам: знаходзячыся пад кіраўніцтвам брытанскай кароны, Гернсі не ўваходзіць у склад Вялікабрытаніі ці Эўрапейскага Зьвязу. Зьнешнія зносіны кантралююца Вялікабрытаніяй, а ўнутранае кіраваньне, эканоміка і судовая ўлада належыць мясцовым уладам.

Remove ads

Гісторыя

Першыя сьляды дзейнасьці чалавека на востраве адносяцца да эпохі нэаліту, калі Нармандзкія астравы былі злучаныя з кантынэнтальнай Эўропай. Каля 6000 гадоў таму, у выніку ўздыму ўзроўню акіянаў, астравы былі адрэзаныя ад кантынэнту, а разам зь імі і іх жыхары.

Археалягічныя раскопкі пацьвердзілі, што ў 50-х гадах востраў Гернсі выкарыстоўвалася рымлянамі як гандлёвая база. У 1982 годзе на дне сучаснага порту быў знойдзены рымскі карабель. У канцы ІІІ стагодзьдзя, пасьля падзеньня Рымскай імпэрыі, сьвяты Самсон заснаваў на востраве Гернсі першую царкву.

У 933 годзе Нармандзкія астравы былі заваяваныя вікінгамі, яны далі пачатак Нармандзкаму княству. У 1294 годзе значная частка насельніцтва астравоў загінула ў выніку вайны з Францыяй. Наступныя некалькі стагодзьдзяў астравы належалі то Ангельшчыне, то Францыі.

Падчас Другой сусьветнай вайны Нармандзкія астравы трапілі ў нямецкую акупацыю. У гэтыя гады палова насельніцтва (20 000 чалавек), перасялілася ў Вялікабрытанію. Нямецкая акупацыя скончылася 9 траўня 1945 году, і гэты дзень стаў дзяржаўным сьвятам Гернсі. Пасьля вайны асновай эканомікі Гернсі стаў турызм, а ў апошнія гады, усё большую частку займае банкаўскі сэктар.

Remove ads

Палітычная сыстэма

Астравы Гернсі, Олдэрні і Сарк утвараюць каронныя землі брытанскай кароны. Кіраўніком рэгіёну зьяўляецца Лізавета II, якая кіруе праз губэрнатара. Заканадаўчая ўлада належаць парлямэнту, судовая — каралеўскаму суду. Тэрыторыя дзеліцца на 10 акругаў.

Геаграфія

Заходняе ўзьбярэжжа востраву — гэта доўгія пяшчаныя пляжы, паўднёвы бераг узносіцца на 100 мэтраў, на ўсходнім беразе знаходзіцца горад Сэнт-Пітэр-Порт. Самы высокі пункт востраву ўзносіцца на 114 мэтраў. Зіма на востраве лагодная, мяккая, а лета прахалоднае.

Насельніцтва

Астравы засяляюць гернсійцы (65%) і брытанцы (25%), а таксама французы, партугальцы, ірляндцы. Рэлігійны склад насельніцтва прадстаўлены англіканамі (65%) і каталікамі (35%).

Вонкавыя спасылкі

Гернсісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads