Гістарычнае кіно

кінажанр From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гістарычнае ці касьцюмнае кіножанр кінэматографа, які паказвае пэўныя гістарычныя эпохі, падзеі і асоб мінулага. Адрозьніваюць гісторыка-біяграфічныя фільмы[1] пра сапраўдныя гістарычныя дзеячаў, якія ілюструюць іх жыцьцёвы шлях («Купала», «Спартак», «Аляксандар Неўскі)», і гісторыка-прыгодніцкія фільмы пра выдуманых асобў мінулых гадоў, часьцяком з вострасюжэтнай інтрыгай («Граф Монтэ-Крыста», фільмы пра Індыяну Джонса). Гістарычныя фільмы нярэдка зьяўляюцца экранізацыямі гістарычных раманаў.

Remove ads

Жанры

Касьцюмнае кіно нярэдка перасякаецца з жанрамі прыгодніцкага фільма і баявіка, бо часьцей за ўсё прадметам фільма становяцца драматычныя і лёсавызначальныя падзеі, войны, перавароты і г. д. Па часе і характару дзеяньня вылучаюць некалькі спэцыфічных разнавіднасцяў гістарычнага фільма:

  • Батальнае кіно — у савецкім кінэматографе асабліва распаўсюджаны былі фільмы пра Другую сусьветную вайну.
  • Пеплум — высокабюджэтныя фільмы пра старажытны свет з пышнымі касьцюмамі і дэкарацыямі, нярэдка з вялікімі масоўкамі. Жанр узьнік у Італіі, аднак найвышэйшага росквіту дасягнуў у Галівудзе ў канцы 1950-х і пачатку 1960-х («Бэн-Гур», «Спартак», «Клеапатра»).
  • Фільм плашча і шпагі — касьцюмнае кіно з дынамічным развіцьцём дзеяньня і фэхтавальнымі паядынкамі, часьцяком — экранізацыі раманаў Дзюма або фільмы пра піратаў. На ролях адважных герояў і высакародных разбойнікаў спэцыялізаваліся Дуглас Фэрбэнкс, Эрал Флін, Жан Марэ, Міхаіл Баярскі.
  • Вэстэрн — жанр гісторыка-прыгодніцкага кіно, які нарадзіўся ў Амэрыцы і дзеяньне якога адбываецца на Дзікім Захадзе ў XIX стагодзьдзі. Пасьля вэстэрны, адаптаваныя пад нацыянальныя асаблівасьці, сталі здымаць і ў іншых краінах (гл. спагеці-вэстэрн, істэрн).
  • Цямбара — японскае кіно пра самураяў, найбуйнейшым майстрам якога быў Акіра КурасаваСем самураяў», «Трон у крыві»).
  • Вусякітайскае гісторыка-прыгодніцкае кіно з фантастычна ўвыдатненымі ўсходніх адзінаборстваўТыгр крадзецца, дракон стаіўся», «Дом лятаючых кінжалаў»).
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads