Міхаіл Баярскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхаіл Баярскі
Remove ads

Міхаі́л Сяргéевіч Бая́рскі (нар. 26 сьнежня 1949, Ленінград (Санкт-Пецярбург), РСФСР СССР) — савецкі і расейскі актор тэатру і кіно, сьпявак, тэлевядучы, заслужаны артыст РСФСР (1984 г.), народны артыст РСФСР (1990 г.).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Міхаіл Баярскі нарадзіўся 26 сьнежня 1949 г. у Ленінградзе (Санкт-Пецярбург), у акторскай сям’і. Бацька яго, Сяргей Аляксандравіч Баярскі (1916—1976), быў вядучым акторам у Акадэмічным драматычным тэатры В. Ф. Камісаржэўскай. Маці, Міленцьева Кацярына Міхайлаўна (1920-1992), акторка тэатру камэдыі. А партрэт яго бабулі знаходзіцца сярод партрэтаў лепшых пэдагогаў Пецярбурскай сэмінарыі.

Бацькі яго аддалі ў музычную школу пры Ленінградзкай кансэрваторыі па клясу фартэпіяна. Пасьля сканчэньня школы паступіў у Ленінградзкі інстытут тэатру, музыкі і кінэматаграфіі, пасьпяхова здаўшы ўступныя іспыты.

Пачатак тэатральнай дзейнасьці

У 1972 г., пасьля сканчэньня інстытуту, Міхаіл Баярскі, пайшоў на праслухоўваньне да рэжысэра Тэатру імя Ленсавету, Ігару Ўладзімераву, і быў прыняты ў тэатральную трупу. Пачаў, як пачынаючы малады актор, з масоўкі ў спэктаклю «Злачынства і пакараньне», дзе ён разам зь іншымі маладымі акторамі ствараў вобраз натоўпу студэнтаў. Не адмаўляўшыся ні ад адной эпізадычнае ролі, празь некалькі месяцаў ён стаў самым іграючым акторам масоўкі.

Першыя ролі у кіно

У кіно Міхаіл Баярскі дэбютаваў яшчэ школьнікам, зьняўшыся ў караткамэтражцы на тэму «Запалкі дзецям не цацкі». Але сапраўдным яго дэбютам варта лічыць 1974 год, калі рэжысэр Леанід Квініхідзэ запрасіў яго на ролю італьянца ў фільме «Саламяны капялюшык». У тым жа годзе ён сыграў ў фільме Васіля Паскару «Масты» малдаваніна Гіцу.

Вядомасьць прыйшла да актора ў 1975 г., калі выйшаў двухсэрыйны тэлефільм Віталя Мельнікава «Старэйшы сын», дзе ён сыграў адну з галоўных роляў — Сямёна па мянушцы «Сільва».

Яго вострахарактарны сцэнічны дар праявіўся ў кінаказках: у 1975 г. ён сыграў ката ў «Навагодніх прыгодах Машы і Віці», а ў 1976 г. ён зьняўся ў ролі воўка ў музычным фільме «Мама», у якім ён сьпяваў на дзьвюх мовах і танчыў на лёдзе.

Пасьля яркай ігры ў гэтых фільмах ён атрымаў некалькі цікавых роляў у шэрагу спэктакляў, а затым быў зацьверджаны на галоўную ролю — Трубадура ў мюзыкле «Трубадур і яго сябры». Ролю Прынцэсы ў гэтым спэктаклі сыграла маладая акторка Ларыса Лупіян, якая пасьля стала ягонай жонкай. Ларыса Лупіян яго заўважыла яшчэ ў гады вучобы ў тэатральным інстытуце. Але афіцыйна яны аформілі свае адносіны толькі ў канцы 1970-х.

Д’Артаньян — зорная роля Міхаіла Баярскага

Адной зь лепшых работ Міхаіла Баярскага ў кіно стала роля Тэадора ў музычным фільме Яна Фрыды «Сабака на сене» (1977 г.). Але па-сапраўднаму яго зорны час у кінэматографе настаў у 1978 годзе, з выхадам на экраны краіны карціны Г. Юнгвальд-Хількевіча «д’Артаньян і тры мушкетэры», у якой Міхаіл Баярскі выканаў галоўную ролю — д’Артаньяна, хаця на пачатку яго зьбіраліся зьняць на ролю Рашфора. Дзякуючы ролі д’Артаньяна, якую ён сыграў проста бліскуча, і папулярным песьням зь фільму слава актора дасягнула неверагодных вышыняў. Фільм заклікаў да подзьвігаў, рамантычнага каханьня, вучыў дабрыні, гонару і сапраўднаму сяброўству. Акторы здымаліся ў гэтым фільме зь вялізным куражом.

Усе трукі ў фільме «д’Артаньян і тры мушкетэры» выконваў сам, нават скокаў з вышыні ў 14 мэтраў у стог сена (эпізод дракі з Рашфорам), што нават у каскадзёраў лічыцца прафэсійна складаным. Самая цікавае, што пасьля здымак гэтага эпізоду, ён скокнуў яшчэ раз, без камэраў, проста так, правяраючы сябе на трываласьць.

Карціна выйшла пад Новы год, але ўжо да прэм’еры краіна ведала словы песьні з кінафільму «Пара-пара». Пасьля гэтага фільму ён стаў сапраўдным кумірам, асабліва для жанчынаў.

За работу ў гэтым кінафільме Міхаілу Баярскаму ў 1984 годзе было прысвоенае званьне «Заслужаны артыст РСФСР».

Вобраз д’Артаньяна для Баярскага стаў часткай яго жыцьця. і не выпадкова, што ён, разам з асноўным акторскім саставам гэтага фільму, зьняўся яшчэ ў трох працягах фільму — «Мушкетэры дваццаць год пасьля» (1992 г.), «Тайны каралевы Ганны, альбо Мушкетэры трыццаць год пасьля» (1993 г.) і «Вяртаньне мушкетэраў, альбо Скарбы кардынала Мазарыні».

Аб ролі д’Артаньяна сам Міхаіл Баярскі прызнаўся: «Асабіста для мяне ёсьць ролі, якія мне больш дарагія як артысту, але каб я не сыграў д’Артаньяна, я, напэўна, ўсё жыцьцё бы шкадаваў аб гэтым».

Іншыя работы ў кіно

У Юнгвальда-Хількевіча Міхаіл Баярскі зьняўся так сама ў прыгодніцкай стужцы «Вязень замку Іф» (1988 г.), сыграўшы адмоўную ролю — графа дэ Марсэра.

У 1979 г. ён зьняўся ў ролі закаханага гусара ў музычнай камэдыі Сьвятланы Дружынінай «Сватаўство гусара». Затым яго імідж рамантычнага герою быў выкарастаны ў шэрагу гісторыка-касьцюмаваных фільмах «Гардэмарыны, наперад!» (1987 г.) і «Віват, гардэмарыны!» (1991 г.).

Таксама заўважнымі былі яго ролі ў камэдыях Яна Фрыда, апроч музычнае камэдыі «Сабака на сене», «Дон Сэзар дэ Базан» (1988 г.), і «Тарцюф» (1992 г.).

У шмат якіх сваіх фільмах Міхаіл Баярскі сам сьпявае. Упершыню ён сьпяваў у дзіцячым музычным фільме «Навагоднія прыгоды Машы і Віці», затым у музычнай казцы «Мама». А песьні з «Трох мушкетэраў» «Пара-пара-парадуемся…», «Пуркуа па» і іншыя сталі сапраўды народнымі. Так сама ён сьпяваў у фільмах «Вышэй Радугі», «Куды ён дзенецца!», «Гум-гам», «Чалавек з бульвару Капуцінаў», «Дон Сэзар дэ Базан», «Віват, гардэмарыны!».

Работа ў тэатры, на тэлебачаньні і на эстрадзе

У Тэатры імя Ленсавета Міхаіл Баярскі сыграў шмат заўважных роляў, у тым ліку ў спэктаклях «Дульсянэя Табоская» (Луіс), «Людзі і пачуцьці» (адразу тры ролі), «Сьнежная каралева» (Саветнік), «Станцыя» (Осман), «Місіс Пайпер вядзе сьледзтва», «Трохграшовая опэра» (Мэккі-нож) і шмат іншых.

З 1986 г. і дагэтуль Міхаіл Баярскі зьяўляецца мастацкім кіраўніком і дырэктарам створанага ім тэатру «Бэнэфіс» у Санкт-Пецярбургу, адзін са спэктакляў якога, «інтымнае жыцьцё», у 1991 годзе атрымаў прыз міжнароднага фэстывалю «Зімні Авіньён».

У 1990 годзе Міхаіл Баярскі ўганараваны высокага званьня «Народны артыст Расеі».

Ён аўтар тэлеперадач «Даміно» і «Баярскі двор», а таксама адзін зь вядучых праграмы «Белы папугай».

Са сваёй музычнай праграмай, складзенай з напісаных ім самім песень, актор некаторы час выступаў з гуртом «Сільвер».

Захапленьні

Thumb
Міхаіл Баярскі заўзяцее за «Зэніт»
  • Самае раньняе і доўгае яго захапленьне — музычны квартэт «Бітлз». У юнацтве ён і сам сьпяваў у рок-гурце «Качэўнік» і пісаў для яго песьні.
  • Фанат піцерскага футбольнага клюбу «Зэніт».
  • Любіць філязофскія кнігі, думкі вялікіх людзей.
  • Любімыя фільмы — «Хросны айцец», «Аляксандар Неўскі», «Месца сустрэчы зьмяніць нельга».
  • Жыве ў Санкт-Пецярбургу.
  • Яго стыль — пераважна чорная адзежа і шырокаполы капялюш (якія носіць у знак жалобы па памерлай нябожчыцы маці), і зачастую шалік яго любімай футбольнай каманды «Зэніт».

Сям’я

  • Дзед — пратаярэй Аляксандар Іванавіч Баярскі.
  • Бацькі — Сяргей Аляксандравіч Баярскі (1916—1976) (быў вядучым акторам у Акадэмічным драматычным тэатры В. Ф. Камісаржэўскай) і Міленцьева Кацярына Міхайлаўна (1920—1992) (акторка тэатру камэдыі).
  • Брат — тэатральны актор Аляксандар Сяргеявіч Баярскі.
  • Жонка — акторка Ларыса Рэгінальдаўна Лупіян.
  • Дачка — акторка Элізавета Баярская.
  • Сын — Сяргей, музыкант, бізнэсмэн, выпускнік Эканамічнага факультэту Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
Remove ads

Узнагароды

Thumb
М. Баярскі з У. Пуціным у Крамлі на ўзнагароджваньні ордэнам Дружбы
  • Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені (25 сьнежня 2009 г.) — «за вялікае ўкладаньне ў разьвіцьцё айчыннага тэатральнага і кінематаграфічнага мастацтва»[1]
  • Ордэн Дружбы (19 ліпеня 2001 г.) — «за шматгадоваю плённую дзейнасьць ва ўзмацненьне сяброўства і супрацоўніцтва паміж народамі».[2]
  • Мядаль «У памяць 300-годзьдзя Санкт-Пецярбургу» (2003 г.).[3][4]
  • Народны артыст РСФСР (1990 г.)
  • Заслужаны артыст РСФСР (1984 г.)
Remove ads

Творчасьць

Фільмаграфія

Год Ф, М/ф, С-л Назва Роль
1973ФУтаймаваньне свавольніцы
1974ФМастыГіцу
1975Саламяны капялюшыкМенардзі, тэнар з Балёньі
1975ФНавагоднія прыгоды Машы і ВіціКот Мацьвей
1975ФЗорка чароўнага шчасьцяДэкабрыст
1975М/фЦягнік памяці
1976М/фБлакітнае шчанёПірат
1976ФСтарэйшы сынСямён па мянушцы Сільва
1976ФМамаВоўк
1976ФДзікі ГаўрылаНікольскі, дрэсіроўшчык
1977ФАрэх КракатукМышыны кароль, Шчаўкунчык, Саветнік (толькі песьні)
1977ФЯк Іванушка-дурненькі за цудам хадзіўФёдар Іванавіч, канакрад
1977ФСэнтымэнтальны раманАкапян
1977ФСабака на сенеТэадоро
1977ФУ нас новенькая
1978ФПакуль шалее мараДжэггер, амэрыканскі пілёт
1978ФЗахудалае каралеўстваЧорт
1978ФД’Артаньян і тры мушкецёрад’Артаньян
1979ФКамісія па расьсьледаваньніМаёрац
1979ФСватаўство гусараНалімаў
1979М/фЛятучы карабельВаня
1979М/фВельмі сіняя барадаГерцаг Сіняя Барада
1980М/фРазлучаныя
1981ФЗацішшаСьцельцінскі
1981ФКуды ён дзенецца!Генадзь, сьпявак
1981ФДушаВадзім Старычаў, сьпявак
1982ФМытняЮры Харунжэў, малады мытнік
1982ФЛішні квіток
1982ФСпортлато −82Выканаў песьню ў пачатку фільма
1984ФРазам з Дунаеўскім
1984ФПэпі Доўгая панчохакапітан Доўгая панчоха, бацька Пэпі
1984ФНеверагоднае пары, альбо Сапраўднае здарэньне, якое шчасьліва скончылася сто год таму
1985ФГерой яе раману
1985ФСэзон цудаўСьпявак Баярскі (камэо)
1985ФГум-гамБацька Максіма
1985ФБлакітныя гарада
1986ФВышэй РадугіБацька Аліка Радугі, кампазытар
1987ФГардэмарыны, наперад!шэвалье Дэ Брыльі
1987ФЧалавек з бульвару КапуцынаўЧорны Джэк
1988ФПаразмаўляем аб этыкеце
1989ФВязень замку іфФэрнан Мандего, граф дэ Марсэр
1989ФДон Сэзар дэ БазанДон Сэзар дэ Базан
1989ФМастацтва жуць у Адэсегіпнатызэр
1991ФВіват, гардэмарыны!шэвалье Дэ Брыльі
1991ФТарцюфТарцюф
1991ФКранутыяМікалай і
1992ФМушкецёры дваццаць год пасьляд’Артаньян
1993ФТайны каралевы Ганны, альбо Мушкецёры трыццаць год пасьляд’Артаньян
1996ФЖуравіна ў цукруМешчэракоў
1966ФКаралева МаргоМорвель
1988С-лЗала чаканьняВіктар Селязьнёў
1998С-лВуліцы разьбітых ліхтароўкамэо ў эпізодзе «Справа № 1999»
1999М/фПрыгоды ў ізумрудным горадзе 2Баязьлівы леў
1999ФПлачу наперадМіхаіл Расьпятаў
2000ФМіцькі. Палёт Ікарачытае тэкст
2000ФКлючы ад сьмерцітэлемагнат Эльпін
2000ФФормула шчасьця
2000М/фНовыя брэмэнскіяКароль
2002ФКлючы ад сьмерціЭльпін
2003С-лІдыётпаручык Кельлер
2004ФНавагоднія мужчыныКалыманаў
2005ФШчасьлівы
2006ФВы не пакінеце мянеБацька Верачкі
2006М/фСэзон паляваньняпаляўнічы Шоў
2009ФВяртаньне мушкецёраў, альбо Скарбы кардынала Мазарынід’Артаньян
2009ФТарас БульбаМосій Шыла
2009ФЗалатая рыбкаСтары
2009ФЗалаты ключыктата Карла
2010М/фЯк прыручыць драконаПлявака

Музычныя казкі і мюзыклы, якія выйшлі на пласьцінках і CD

  1. 1977 — Блакітнае шчанё — Пірат
  2. 1979 — Лятучы карабель — Ваня
  3. 1980 — Хатабыч — Хатабыч
  4. 1983 — Тры мушкетэры — Д’Артаньян
  5. 1984 — Пепі Доўгая панчоха — бацька Пэпі
  6. 1995 — Музычны альбом «Месяцовае кіно»
  7. 1995 — Навагоднія прыгоды Машы і Віці — Кот Мацьвей
  8. 2001 — Новыя брэмэнскія — Кароль

Дыскаграфія

  1. 1984 — Вялікая мядзьведзіца
  2. 1986 — альбом «Луннае кіно» («Міхаіл Баярскі сьпявае песьні Юрыя Чэрнаўскага»).

Спэктаклі

  • спэктакль-бенэфіс «Інтымнае жыцьцё» 1997[5]
  • Камэдыя ў 2-х дзеях Герман Льюіс «Зьмяшаныя пачуцьці» 2010
  • Тэатар імя Ленсавета: Луіс дэ Караскіль («Дульсінэя Табоская» А. М. Валодзіна);
  • 4 ролі ў спэктаклі «Людзі і пачуцьці» (па творах клясьсікаў нем. драматургіі);
  • Трубадур («Трубадур і яго сябры» («Брэмэнскія музыкі») В. Б. Лібанава і Ю. С. Энціна);
  • Пэдро («Інтэрв’ю ў Буэнас-Айрэсе» Г. А. Баравіка);
  • Саветнік («Сьнежная каралева» Е. Л. Шварца);
  • Барыс («Сьпяшайцеся рабіць дабро» М. М. Рошчына);
  • Асман («Станцыя» Н. Хікмета);
  • Дзяніс Леанідавіч, Кірыл Лянькоў («Нечаканы сьведка (Успамін)», «Пераможніца» А. Н. Арбузава);
  • Веткін («Раяль ў адкрытым моры» па раману Л. С. Собалева «Капітальны рамонт»),;
  • Мэккі-нож («Трохграшовая опэра» Б. Брэхта, К. Вайля);
  • Альбэрто («Чалавек і джэнтэльмен» Э. Де Філіпэ);
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads