Добраахвотнае таварыства садзейнічаньня арміі, авіяцыі і флёту Рэспублікі Беларусь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Добраахвотнае таварыства садзейнічаньня арміі, авіяцыі і флёту Рэспублікі Беларусь — абаронна-спартовае грамадзкае аб’яднаньне Беларусі, заснаванае ў 1991 годзе.

Хуткія факты Абрэвіятура, Дата ўтварэньня ...

На 2025 год рыхтавала аўтакіроўцаў і разьвівала авіяцыйныя і тэхнічныя віды спорту ў Беларусі. Сярод іншага, ДТСААФ Беларусі навучала адмыслоўцаў для Ўзброеных сілаў Беларусі[5].

Remove ads

Будова

На 2025 год Добраахвотнае таварыства садзейнічаньня арміі, авіяцыі і флёту Беларусі мела звыш 180 000 сябраў у складзе больш як 2200 суполак у 93 раённых установах. На ДТСААФ Беларусі працавала звыш 2800 супрацоўнікаў[5]. У склад Таварыства ўваходзілі:

ДТСААФ Беларусі мела 1755 транспартных сродкаў:

Для навучаньня прапаноўвалі:

Remove ads

Кіраваньне

  • Зьезд. Склікаецца аднойчы на 5 гадоў. Правамоцны пры наяўнасьці 2/3 прадстаўнікоў. Абірае Раду і Рэвізійную камісію.
  • Рада. Абірае старшыню і Прэзыдыюм.
  • Прэзыдыюм. Кіруе дзейнасьцю супрацоўнікаў.
  • Рэвізійная камісія. Назірае за дзейнасьцю ўстановаў таварыства.

Задачы

Паводле Статуту задачамі таварыства ёсьць:

Мінуўшчына

З 2004 году Добраахвотнае таварыства садзейнічаньня арміі, авіяцыі і флёту Беларусі брало ўдзел у Рэспубліканскай каардынацыйнай радзе кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў[7]. З 23 траўня 2007 году пасаду старшыні займаў Анатоль Сьцяпук. Ад 2008 год штогод рыхтавала траціну новых аўтакіроўцаў краіны[8][9]. На 2012 год мела ва ўласнасьці 27 аўташколаў, 5 аэраклюбаў, 3 спартовыя комплексы, 4 стралковыя клюбы і 5 спэцыялізаваных дзіцяча-юнацкіх спартова-тэхнічных школаў[10]. Налічвала 110 тыс. сябраў.

За 2013 год Добраахвотнае таварыства садзейнічаньня арміі, авіяцыі і флёту Беларусі атрымала даход у 262 млрд рублёў (27,5 млн даляраў). На 2014 год ДТСААФ Беларусі налічвала звыш 115 000 чалавек і разьвівала 19 тэхнічных, авіяцыйных і вайскова-дастасоўных відаў спорту. Сярод іншага, рыхтавала запас спартоўцаў для зборных дружынаў Беларусі ў 5 дзіцяча-юнацкіх спартова-тэхнічных школах[11].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads