Дабраном
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Дабраном» — гандлёвае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў лістападзе 2009 году пад назвай «Эўрагандаль-Партнэр».
Займаецца продажам харчаваньня і прамысловых тавараў праз уласную гандлёвую сетку раздробных крамаў. Мае УНП 191178504. Ёсьць даччыным прадпрыемствам, набытым «Эўрагандлем».
Remove ads
Мінуўшчына
9 лістапада 2009 году «Эўрагандаль-Партнэр» заснавалі ў Маскоўскім раёне Менску па вуліцы Алібегава, д. 13, корп. 1 (мікрараён Паўднёвы Захад). 27 жніўня 2010 году прадпрыемства перамясьцілі ў Фрунзэнскі раён Менску на 3-і завулак Мантажнікаў, д. 3 каля Менскай цеплаэлектрацэнтралі-4. 15 красавіка 2011 год «Эўрагандаль-Партнэр» перайменавалі ў «Дабраном». 26 сакавіка 2018 году галаўную сядзібу перанесьлі ў Ленінскі раён Менску на вул. Янкі Лучыны, д. 5 (мікрараён Лошыца)[1].
У кастрычніку 2022 году Гандлёвы рэестар Беларусі засьведчыў рост ліку сеткі «Дабраном» з пачатку году на 94 новыя крамы да 867. Таксама гандлёвай сетцы належалі крамы «Капеечка» і «Маяк». Пры гэтым «Дабраном» меў 2-ю паводле велічыні гандлёвую сетку ў Беларусі[2]. Паводле вынікаў 2022 году суадносіны заробкаў працаўнікоў і кіраўніка ды ўладальніка «Дабранома» склалі 1 да 12. Гэта перавышала вызначаны ўрадам Беларусі ўзровень 1 да 8 для гандлёвых сетак[3].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads