Эўрагандаль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эўрагандаль
Remove ads

«Эўрагандаль» (гандлёвая марка «Эўраопт») — беларуская прыватная розьнічная сетка харчовых крамаў, заснаваная ў 1993 годзе[1].

Хуткія факты Тып, Дэвіз ...

Таксама мае шэраг крамаў у Расеі. Прадпрыемствам валодаюць прадстаўнікі беларускай дыяспары ЛетувыСяргей Ліцьвін і Ўладзімер Васілька[2]. На 2018 году сетка «Эўраопт» налічвала звыш 600 крамаў у 143 паселішчах ва ўсіх 6 абласьцях Беларусі, зь іх 61 крама месьцілася на вёсцы. Яшчэ 45 аўтакрамаў абслугоўвалі каля 1600 вёсак Беларусі і амаль 40 садовых таварыстваў. Развазным гандлем ахапілі 17 раёнаў краіны[3]. На 2018 год «Эўрагандаль» меў найбольшую розьнічную сетку ў Беларусі, якая ўлучала крамы пад беларускамоўным таварным знакам «Брусьнічка».

Remove ads

Мінуўшчына

У 1993 годзе Ўладзімер Васілька і Сяргей Ліцьвін адчынілі прадпрыемства дробнагуртовага гандлю харчаваньнем. У 1997 годзе ТАА «Эўрагандаль» адчыніла 1-ю раздробную краму пад таварным знакам «Эўраопт». У 2008 годзе раздробны гандаль даў звыш паловы выручкі прадпрыемства. У 2010 годзе крамы «Эўраопт» зьявіліся ва ўсіх 6 абласьцях Беларусі. У 2012 годзе Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (Лёндан, Ангельшчына) вылучыў пазыку, у выніку якой да канца году сетка «Эўраопт» пашырылася да больш як 100 крамаў. За 2009-2013 гады выдаткі на будоўлю і пераабсталяваньне крамаў склалі каля $700 млн[4]. На 1 студзеня 2013 году ў Беларусі налічвалася 123 крамы «Эўраопт»[5]. У 2013 годзе доля сеткі «Эўраопт» у таваразвароце Беларусі склала каля 7%[6]. За 2013 год раздробны таваразварот перасягнуў $1,9 млрд, што зрабіла «Эўраопт» 2-й па велічыні сеткай крамаў у Беларусі. На 1 студзеня 2014 году ТАА «Эўрагандаль» было найбольшым прыватным працадаўцам Беларусі і мела 204 крамы, 50% гандлёвай плошчы якіх знаходзілася ва ўласнасьці прадпрыемства[4].

У 2014 годзе адчынілі інтэрнэт-краму дастаўкі харчаваньня. У 2015 годзе лік крамаў перавысіў 430. У 2016 годзе адчынілі інтэрнэт-краму «Гіпэрмол» для побытавых тавараў і бакалеі. У 2017 годзе ТАА «Эўрагандаль» разьмясьціла на Ірляндзкай фондавай біржы (Дублін) аблігацыі на $350 млн. У 2017 годзе «Эўрагандаль» заняў 1-е месца ў розьнічным гандлі харчаваньнем у Беларусі з доляй 19% рынку.

Thumb
Крама «Грошык» у Магілёве (2021 г.)

25 лютага 2020 году «Эўрагандаль» адчыніў 1-ю беларускамоўную краму зьніжак «Грошык» у Слоніме (Гарадзенская вобласьць) праз даччынае ТАА «Клёндайк рытэйл»[7]. У сакавіку 2020 году такія крамы адчынілі ў яшчэ 4-х гарадах — Баранавічах, Берасьці, Гомлі і прадмесьці Салігорска. У крамах ажыцьцяўлялі палетную выкладку тавараў, у тым ліку бакалеі і садавіны[8]. 16 красавіка 2020 году адчынілі 1-ю краму «Грошык» у Бабруйску і Менску[9], 17 красавіка — ў Воршы[10], а 24 красавіка — ў Горадні[11]. 25 красавіка 2020 году адчынілі найбольшы «Грошык» у Рагачове (Гомельская вобласьць)[12]. 25 ліпеня 2020 году «Грошык» адчынілі ў Магілёве[13]. На 19 ліпеня 2021 году ў Беларусі налічвалася 47 беларускамоўных крамаў зьніжак «Грошык», у тым ліку: 7 у Менску, 5 у Бабруйску, па 4 у Баранавічах, Барысаве і Гомлі, 3 у Пінску, па 2 у Віцебску, Воршы і Магілёве. Па адной краме было ў Горадні, Жодзіне, Мазыры, Новалукомлі (Чашніцкі раён), Полацку, Рагачове, Салігорску і Слоніме. Таксама крамы «Грошык» працавалі ў вёсках Гірава (Баранавіцкі раён), Дворыцкая Слабада (Шчомысьліцкі сельсавет Менскага раёну) і Чыжэвічы (Салігорскі раён)[14].

Паводле вынікаў 2022 году суадносіны заробкаў працаўнікоў і кіраўніка ды ўладальніка «Эўрагандлю» склалі 1 да 42-х. Гэта перавышала вызначаны ўрадам Беларусі ўзровень 1 да 8 для гандлёвых сетак[15].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads