Давід Кэмпф
чэскі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Давід Кэмпф (па-чэску: David Kämpf; нар. 12 студзеня 1995 году) — чэскі хакеіст, нападнік клюбу «Таронта Мэйпл Ліфс» з Нацыянальнай хакейнай лігі.
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец клюбу «Піраты» з Хомутава. У складзе каманды дэбютаваў у чэскай Экстралізе цягам сэзону 2012—2013 гадоў. Паволі стаў гульцом асноўнага складу, а асабліва пасьпяховым для хакеіста быў сэзон 2016—2017 гадоў. У гэты год Кэмпф за 52 матчы рэгулярнага сэзону закінуў 15 шайбаў і аддаў 16 галявых перадачаў. Таксама ў плэй-оф хакеіст за 15 гульняў зарабіў 10 (3+7) пунктаў. 19 красавіка 2017 году, не зважаючы на цікасьць да гульня з боку клюбаў НХЛ, Кэмпф склаў новае працоўнае пагадненьнем з хомуцкім клюбам тэрмінам на адзін год[3]. Тым ня менш, 1 траўня 2017 году чэх пагадзіўся скарыстаць дадатковы пункт у сваім кантракце, узгодніўшы двухгадовы кантракт пачаткоўца з «Чыкага Блэкгокс»[4]. Дэбютаваў у НХЛ 28 сьнежня 2017 году, а першым голам адзначыўся 12 студзеня ў матчы супраць «Вініпэг Джэтс»[5]. Як вольны агент 28 ліпеня 2021 году склаў двухгадовую ўгоду на 3 мільёны даляраў з клюбам «Таронта Мэйпл Ліфс». 28 чэрвеня 2023 году склаў новы кантракт з клюбам, гэтым разам на чатыры гады[6].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads