Таронта Мэйпл Ліфс
клюб НХЛ From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таронта Мэйпл Ліфс (па-ангельску: Toronto Maple Leafs) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Таронта, правінцыя Антарыё, Канада. За сваю доўгую гісторыю клюб некалькі разоў зьмяняў уладальнікаў і нават назву. Сёньняшняя назва паўстала ў 1927 годзе. Клюб належыць да гэтак званай «Арыгінальнай шасьцёркі», здолеўшы перажыць складаны пэрыяд часоў Вялікай дэпрэсіі. «Таронта Мэйпл Ліфс» трынаццаць разоў выйграваў Кубак Стэнлі. Клюб мае даўняе суперніцтва з клюбамі «Бостан Бруінз», «Дэтройт Рэд Ўінгс», «Манрэаль Канадыенз» і «Атава Сэнатарз».
Remove ads
Гісторыя
У 1917 годзе ў Манрэалі была створаная Нацыянальная хакейная ліга (НХЛ) камандамі, якія раней прыналежалі да Нацыянальнай хакейнай асацыяцыі (НХА). Справа была ў тым, што клюбы мелі спрэчку з Эдзі Лівінгстанам, уладальнікам «Таронта Блюшыртс». Такім чынам, кіраўнікі астатніх чатырох клюбаў, як то «Манрэаль Канадыенз», «Манрэаль Ўандэрэрз», «Квэбэк Бульдогс» і «Атава Сэнатарз», спачатку спрабавалі выкінуць зь лігі НХА каманду Лівінгстана, але выявілі, што ня могуць гэтага зрабіць праз галасаваньне[2]. Замест гэтага клюбы вырашылі стварыць новую лігу, куды не запрасілі Лівінгстана.

У НХЛ пастанавілі, што ў новай лізе будуць спаборнічаць чатыры каманды, але ня было пэўнасьці наконт каманды з Квэбэку праз нестабільны фінансавы стан тамтэйшага клюбу[3]. У выніку запрашэньне ў лігу атрымала каманда з Таронта, даўшы часовыя правы франшызы кампаніі, якая валодала стадыёнам Арэна-Гардэнз[4]. Дазвол быў атрыманы толькі на год, бо новы таронтаўскі клюб мусіў за год дамовіцца зь Лівінгстанам аб разьвязаньні праблемы з правамі ўласнасьці[5]. Новы клюб ня меў афіцыйнай назвы, таму заўзятары і прэсы неафіцыйна менавалі яго «Блюшыртс» альбо «Таронтас»[6]. Не зважаючы на тое, што склад каманды быў сфармаваны пераважна гульцамі клюбу НХА «Таронта Блюшыртс», улучна з Гары Кэмэранам і Рэгам Ноблам, сучасны клюб «Таронта Мэйпл Ліфс» ня лічыць гісторыю таго клюбу ўласнай[7]. Падчас уступнага сэзону клюб зладзіў першы ў сваёй гісторыі трансфэр, выправіўшы Сэмі Гэбэрта да «Атавы Сэнтараз», атрымаўшы наўзамен грошы[8]. Ачоленая галоўным трэнэрам Дыкам Кэралам, дружына адразу здабыла Кубак Стэнлі ў першым сэзоне НХЛ 1917—1918 гадоў[9].

У наступны сэзон, замест таго, каб вярнуць гульцоў «Блюшыртс» Лівінгстану, як першапачаткова плянавалася, 19 кастрычніка 1918 году кампанія стварыла хакейны клюб «Таронта Арэна», які атрымаў дазвол на далучэньне да НХЛ[10]. У той год кампанія пастанавіла, што Арэна-Гардэнз будзе прымаць толькі матчы камандаў з НХЛ, што адразу паставіла крыж на НХА[11]. Лівінгстан пазваў у суд, бо натуральна жадаў вярнуць сваіх гульцоў. Вынікі каманды пагоршылася, а судовая справа пацягнула кампанію арэна на банкруцтва. 9 сьнежня 1919 году ўладальнікі «Таронта Арэны» прадалі клюб уладальнікам клюбу «Сэнт-Патрыкс» Пэрсі і Фрэду Гэмблі[17]. Новыя ўладальнікі перайменавалі каманду ў «Таронта Сэнт-Патрыкс», якая выкарыстоўвалася да 1927 году[12]. Таксама былі зьмененыя клюбныя колеры, то бок цяпер сіні колер саступіў зялёнаму. У 1922 годзе клюб яшчэ раз здабыў Кубак Стэнлі. У вырашальным фінальным матчы Бэйб Дай закінуў чатыры шайбы ў браму «Ванкувэр Мільянэрз», а таронтаўцы ў выніку перамаглі зь лікам 5:1[13].
Фінансавыя цяжкасьці напаткалі і новае кіраўніцтва. Нават была думка перавезьці франшызу ў Філадэлфію[14][15]. Аднак трэнэр клюбу «Таронта Варсыці Блюз» Кон Смайт пры падтрымцы некалькіх акцыянэраў здолелі захаваць клюб у горадзе. Бікел быў абраны прэзыдэнтам клюбу. Адразу пасьля таго, як Смайт далучыўся да клюбу 14 лютага 1927 году, ён перайменаваў клюб у «Таронта Мэйпл Ліфс», адсылаючы да нацыянальнага сымбалю Канады[16]. Свой выбар ён тлумачыў сваім вайсковым досьведам за час Першай сусьветнай вайны. Кляновае лісьце для яго было «знакам мужнасьці» і напамінам пра дом. У дадатак Смайт такім чынам жадаў ушанаваць шматлікіх канадзкіх жаўнераў, якая насілі такі знак на фронце[17][18]. Клюбныя колеры зноў зьмяніліся, і цяпер імі сталіся сіні і белы[19].
Remove ads
Склад
Паводле стану на 25 сакавіка 2025 году
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads