Даждзьбог
боства ва ўсходнеславянскай міталёгіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дажбог або Даждзьбог — бог сонечнага сьвятла, сын Сварога. Дажбог быў у славянаў богам Сонца. Імя яго не ад слова «дождж», як іншы раз памылкова думаюць, яно азначае — «Бог, які дае». Славяне верылі, што Дажбог езьдзіць па небу ў чудоўнай калясьніцы, запражонай чацьвёркай белых вогнегрывых коней з залатымі крыламі. А сонечнае сьвятло зыходзіць ад вогненнага шчыту, які Дажбог возіць з сабой. Двойчы ў суткі — раніцай і ўвечары — ён перасякае Акіян-мора на ладзьдзе, якую цягнуць гусі, качкі й лебедзі. Таму славяне прыпісвалі асобую моц абярэгам-талісманам у выглядзе качкі з галавой каня.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads