Дажынкі (фэст)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэспубліка́нскі фэстыва́ль-кірма́ш працаўнікоў вё́скі «Дажы́нкі» — штогадовы фэстываль працаўнікоў вёскі, які праводзіўся ў Беларусі з 1996 па 2014 гады. На фэстывалі праходзіла ўшаноўваньне лепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Беларусі. За ўсю гісторыю «Дажынак» фэстываль не праводзіўся толькі аднойчы: у 1999 годзе з-за невысокага ўраджаю.
Афіцыйную частку фэстывалю звычайна адкрывае шэсьце пачэсных гасьцей, дэлегацыяў абласьцей, творчых калектываў і іншых удзельнікаў.
Штогадова ствараецца адпаведны плян мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да «Дажынак», паводле якога будуюцца новыя і рэканструююцца існуючыя аб’екты і камунікацыі, праводзіцца капітальны рэмонт і добраўпарадкаваньне гарадзкіх вуліцаў.
10 сакавіка 2014 году Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка прапанаваў больш не праводзіць рэспубліканскія дажынкі, а ўзнагароджваць аграрыяў непасрэдна ў раёнах на базе аграгарадкоў і ў абласьцях на базе райцэнтраў, за выключэньнем гарадоў абласнога падпарадкаваньня і тых, дзе ўжо праходзіў фэстываль-кірмаш[1]. Ён таксама прапанаваў узнагароджваць найлепшых аграрыяў краіны не на рэспубліканскім фэсьце-кірмашы ў верасьні, а ў пачатку каляндарнага году ў Палацы незалежнасьці ў Менску[2].
Remove ads
Месцы правядзеньня
- 1996 год — Столін
- 1997 год — Масты [3][4]
- 1998 год — Нясьвіж [5]
- 2000 год — Шклоў
- 2001 год — Мазыр [6]
- 2002 год — Полацак [7]
- 2003 год — Пружаны [8]
- 2004 год — Ваўкавыск [9]
- 2005 год — Слуцак [10]
- 2006 год — Бабруйск [11]
- 2007 год — Рэчыца [12]
- 2008 год — Ворша [13]
- 2009 год — Кобрынь [14]
- 2010 год — Ліда [15]
- 2011 год — Маладэчна [16]
- 2012 год — Горкі [17]
- 2013 год — Жлобін [18]
- 2014 год — Гарадок [19]
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads