Палац незалежнасьці (Менск)

палац у Менску (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Палац незалежнасьці (Менск)
Remove ads

Пала́ц незале́жнасьці — палац у Менску (Беларусь) па праспэкце Пераможцаў.

Хуткія факты Іншыя назвы, Месцазнаходжаньне ...
Remove ads

Пабудова

Праектаваньнем збудаваньня выступіла УП «Белпраект», а першыя рэндэры праекту зьявіліся разам з пачаткам будаўніцтва — у чэрвені 2011 году[1].

Ад пачатку пабудова была абгароджаная і засакрэчаная, будоўля ахоўвалася міліцыяй, уваход на тэрыторыю зроблены толькі па прапускох. Гэта выклікала размаітыя чуткі кшталту тых, што будучы будынак стане новай рэзыдэнцыяй Лукашэнкі[2]. Аляксандар Лукашэнка абверг іх, выказаўшы думку, што новае збудаваньне стане Палацам незалежнасьці[3][4].

Тым ня меней, будынак усё-ткі будзе выкарыстоўвацца найперш кіраўніком дзяржавы: назва на фасадзе гучыць як «Палац незалежнасьці. Рэзыдэнцыя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь»[3]. Пачаткова нават надпіс быў зроблены па-расейску[5], аднак пасьля грамадзкага розгаласу літары давялося замяніць на беларускія. Гэта ўжо дванаццатае збудаваньне для прэзыдэнцкіх патрэбаў[3].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads