Дактыляскапія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дактыляскапія
Remove ads

Дактыляскапія (па-грэцку: δάκτυλος + σκοπέω — «палец» + «разглядаю») — дасьледаваньне будовы ўзораў скуры рук з мэтай апазнаньня асобы. На далоневай паверхні канцавых (ногцевых) фалянгаў пальцаў ёсьць рэльефныя (папілярныя) лініі, якія строга асабістыя, адносна ўстойлівыя і здольныя аднаўляцца ў былым выглядзе пры паверхневым парушэньні скурнага покрыва. З улікам відаў і тыпаў скурнага ўзору, іх дадатковых асаблівасьцяў выводзіцца дактыляскапічная формула, што служыць асновай парадкаваньня дактыляскапічных картаў у картатэках. Найбольш шырока выкарыстоўваюцца ў крыміналістыцы: па адбітках пальцаў рук ажыцьцяўляюцца крыміналістычнае апазнаньне асобы злачынца, устанаўленьне раней улічанага судзімага злачынца, апазнаньне неапазнаных трупаў і пошук зьніклых бязь вестак асобаў. Выкарыстоўваецца таксама ў антрапалёгіі, мэдыцыне і банкаўскай справе[1].

Thumb
Адбітак пальца
Remove ads

Беларусь

Паводле зьменаў ад 4 студзеня 2010 году ў Закон аб дзяржаўнай дактыляскапічнай рэгістрацыі здача адбіткаў пальцаў стала з 21 красавіка абавязковай для ваеннаабавязаных мужчынаў ва ўзросьце 18—55 гадоў[2].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads