Далмабахчэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Далмабахчэ́ (па-турэцку: Dolmabahçe) — палац асманскіх султанаў на эўрапейскім баку Басфора ў Стамбуле на мяжы раёнаў Бэшыкташ і Кабаташ. У перакладзе з турэцкага азначае «насыпны сад».
Славутасьць | |
Далмабахчэ | |
![]() | |
Краіна | |
Месцазнаходжаньне | Бэшыкташ |
Архітэктурны стыль | барока, ракако, клясыцыстычная архітэктура[d] і асманская архітэктура[d][2] |
Аўтар праекту | Карапэт Бальян[d] і Нікогас Бальян[d] |
Дата заснаваньня | 1823 |
Сайт | millisaraylar.gov.tr (тур.) |
![]() |
Будаваўся ў 1842—1853 гады на загад султана Абдул-Мэджыда I, якога больш не задавольваў сярэднявечны палацавы комплекс Тапкапы і ён жадаў мець палац у стылі барока, здольны пасупернічаць у вытанчанасьці з эўрапейскімі рэзыдэнцыямі XVIII стагодзьдзя. У якасьці архітэктараў выступалі армяне зь сямейства Бальянаў. На ўпрыгожваньне Крыштальнай лесьвіцы і іншых інтэр’ераў было выкарыстана 14 тонаў золата, а агульны кошт будаўніцтва перавысіў пяць мільёнаў залатых фунтаў. Адной з асноўных славутасьцяў ёсьць падораная каралевай Вікторыяй жырандоля з багемскага шкла, вагай амаль у пяць тонаў, і збор карцінаў Івана Айвазоўскага, якія мастак выканаў на замову султану.
За некалькі дзесяцігодзьдзяў палацавы комплекс, першапачаткова сьціплы па памерах, пышырыўся да таго, што заняў 45 тысячаў м². У 1889 годзе Абдул-Хамід II перанёс сваю рэзыдэнцыю ў новы палац Ілдыз, аднак ягоныя пераемнікі вярнуліся ў Далмабахчэ. Пасьля падзеньня манархіі ў палацы пасяліўся Ататурк. Тут ён і памёр 10 лістапада 1938 году. Палац заставаўся музэем ажно да верасьня 2007 году, калі турэцкі парлямэнт ізноў вярнуў яму палітычную функцыю, зрабіўшы Далмабахчэ афіцыйнай рэзыдэнцыяй прэм’ер-міністра ў Стамбуле.
Remove ads
Галерэя
- Від на палац з боку праліва
- Гадзіньнікавая вежа
- Крыштальная лесьвіца
- Ложак, на якім сканаў Ататурк
- Заля амбасадараў
- Вялікі салён
- Галоўная брама
- Фантан унутры саду
- Паўночная брама палацу
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads