Савецкая акупацыя Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Далучэньне Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны да СССР — улучэньне ў склад СССР тэрыторыяў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны з прыняцьцем на пазачарговай V сэсіі Вярхоўнага Савету СССР Закону СССР «Аб улучэньні Заходняй Украіны ў склад Саюзу ССР з узьяднаньнем яе з Украінскай ССР» (1 лістапада 1939) і Закону СССР «Аб улучэньні Заходняй Беларусі ў склад Саюзу ССР з узьяднаньнем яе зь Беларускай ССР» (2 лістапада 1939) на падставе хадатайніцтваў Паўнамоцных камісіяў Народнага сходу Заходняй Беларусі і Народнага сходу Заходняй Украіны. Рашэньне пра падачу хадайніцтваў абмяркоўвалася ў Дэклярацыі «Аб уваходжаньні Заходняй Украіны ў склад Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі», прынятай Народным сходам Заходняй Украіны ў Львове 27 кастрычніка 1939 р. і Дэклярацыі «Аб уваходжаньні Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай рэспублікі», прынятай Народным сходам Заходняй Беларусі ў Беластоку 29 кастрычніка 1939 року.
Далучэньне тэрыторыяў было непасрэдным наступствам падпісаньня пакту Молатава-Рыбэнтропа з сакрэтным пратаколам да яго, пачатку Другой сусьветнай вайны і нямецка-савецкай акупацыі Польшчы. Анэксія спрычынілася да кардынальнага павелічэньня тэрыторыі і насельніцтва БССР ды УССР.
Remove ads
Глядзіце таксама
- Акупацыя Балтыйскіх дзяржаваў
- Савецкая акупацыя Балтыйскіх дзяржаваў (1944)
- Савецкая акупацыя Ўкраіны
Літаратура
- Макарчук В. С. Государственно-территориальный статус западно-украинских земель в период Второй мировой войны. — М.: Фонд «Историческая память», 2010. — 520 с. — ISBN 978-5-9990-0009-5
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads