Заходняя Беларусь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Захо́дняя Белару́сь — неафіцыйная назва беларускіх земляў, якія ў выніку польска-савецкай вайны, Рыскага міру 1921 году і далучэньня ў 1922 годзе Сярэдняй Літвы апынуліся ў складзе Польскай Рэспублікі. Абыймала Беластоцкае, Віленскае, Наваградзкае і Палескае ваяводзтвы. Сталіцай лічылася Вільня. Найбольшыя месты: Горадня, Беласток, Наваградак, Пінск, Баранавічы, Ліда, Слонім[1].
Remove ads
Назва
Назва «Заходняя Беларусь» ужывалася ў процівагу ўсходняй частцы беларускага абшару — Савецкай Беларусі (БССР).
Насельніцтва

Паводле зьвестак перапісу 1921 году ў Заходняй Беларусі налічвалася каля 1 млн этнічных беларусаў. Аднак гісторыі лічаць гэтую лічбу заніжанаю і ацэньваюць колькасьць беларусаў у 1,8 млн — 47,6% усяго насельніцтва[2].
Становішча насельніцтва было цяжкім, прамысловасьць не разьвівалася, асноваю гаспадаркі стала харчовая прамысловасьць і жывёлагадоўля. На захадзе знаходзілася Летува, якая не прызнавала далучэньня места Вільня да Польшчы. Гэта ўскладняла адносіны з гэтаю краінаю ва ўсіх галінах гаспадаркі. Юры Туронак пісаў пра ваколіцу Дукштаў у часы (1920—1939):
Слабы попыт на сельскагаспадарчыя прадукты ў міжваенныя гады давёў жыхароў навакольных вёсак да пякучай беднасьці.
— За кардонам Бацькаўшчыны: ўспаміны[3].
Remove ads
Палянізацыя
Па выбарах 1930 году доля беларускіх заступнікаў у польскім Сойме скарацілася. У пачатку 1930-х гадоў польскі ўрад пачаў праводзіць палітыку асыміляцыі нацыянальных і рэлігійных меншасьцяў (палянізацыя). У 1938 годзе ва ўсходняй Польшчы каля 100 праваслаўных цэркваў былі зруйнаваныя альбо перададзеныя пад юрысдыкцыю рыма-каталіцкай царквы.
Польскія ўлады праводзілі палітыку дыскрымінацыі беларускай мовы, зачынялі беларускія школы. Адбываўся перасьлед беларускіх палітычных дзеячоў, у адказ на што беларускі палітычны рух у Заходняй Беларусі пераходзіў на ўсё больш радыкальныя пазыцыі, усё больш сымпатызаваў СССР і інфільтраваўся савецкімі агентамі.
Новы падзел
У выніку нападу СССР на Польшчу Заходняя Беларусь апынулася пад савецкай адміністрацыяй. Віленскі край зь Вільняй перадалі Летуве, а рэшту земляў 2 лістапада 1939 году ўлучылі ў склад БССР.
У канцы Другой сусьветнай вайны паводле пагадненьня паміж савецкім і польскім урадамі 1945 году Беласточчыну перадалі Польшчы, у складзе якой аднавілі Беластоцкае ваяводзтва. У 1999 ў Польшчы ўвялі новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, згодна зь якім Беластоцкае ваяводзтва скасавалі, а яго тэрыторыю ўлучылі ў склад Падляскага ваяводзтва з цэнтрам у Беластоку.
Remove ads
Галерэя
Мапы
- Заходняя Беларусь на мапах
- Школьная мапа з пазначэньнем межаў этнічнай тэрыторыі беларусаў (А. Смоліч, М. Азбукін, каля 1925 г.)
- Палітычная мапа Беларусі і Польшчы з пазначэньнем заходняй мяжы этнічнай тэрыторыі беларусаў. З артыкула А. Цьвікевіча, 1927 г.
- Абгрунтаваньне заходняй мяжы этнічнай тэрыторыі беларусаў. З артыкула Г. Гарэцкага, 1928 г.
- «Адміністрацыйны падзел Савецкай і Заходняй Беларусі». З артыкула В. Шчарбакова, 1934 г.
Выкарыстаньне беларускай нацыянальнай сымболікі
- Бел-чырвона-белы сьцяг і герб Пагоня ў Заходняй Беларусі
- Сябры гуртка Таварыства беларускай школы ў Горадні, 1927 г.
- Штаб-кватэра Таварыства беларускай школы ў Горадні, 1927 г.
- 10-гадовы юбілей Беларускай школы, 1927 г.
- Настаўнікі і вучні Беларускай гімназіі імя Францішка Скарыны ў Радашкавічах, 1929 г.
- Сябры гуртка Таварыства беларускай школы ў Міры, 1930 г.
- Хор Беларускага студэнцкага саюзу пры Віленскім унівэрсытэце на чале з Рыгорам Шырмам і з удзелам Міхася Забэйды-Суміцкага, 1931 г.
- Сьвяткаваньне ўгодкаў утварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі ў Віленскай беларускай гімназіі, 1935 г.
- Рада Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, 1936 г.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads