Дамінік Касакоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даміні́к Ко́рвін-Касако́ўскі з Ко́сакаў (1711, Коўна, цяпер Летува — 1743, Янава, цяпер Летува) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
Remove ads
Біяграфія
З шляхецкага роду Касакоўскіх гербу Сьлепаўрон. Сын Яна Мікалая Касакоўскага і Анны Скарулскай[1]. Падстароста ковенскі (1741), судзьдзя земскі ковенскі (1741), стражнік ковенскі (1735).
Ажаніўся з Марыянай з Забелаў, зь якой меў дзяцей:
- Міхал Касакоўскі (1733—1798), ваявода віцебскі й браслаўскі;
- Антоні Касакоўскі (1735—1798), кашталян інфлянцкі;
- Юзаф Казімер Касакоўскі (1738—1794), біскуп інфлянцкі;
- Шыман Марцін Касакоўскі (1741—1794), гетман польны ВКЛ;
- Ганна Касакоўская (каля 1740 — ?), м. — Караль Чарнецкі, кашталян.
Усе ягоныя сыны былі прыхільнікамі Таргавіцкае канфэдэрацыі, за што падчас паўстаньня 1794 году падпалі пад перасьлед з боку інсургентаў.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads