Янава (Летува)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Я́нава (па-летувіску: Jonava) — горад у цэнтральнай Летуве. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Янаўскага раёну Ковенскага павету. Насельніцтва налічвае каля 34,5 тыс. чалавек. Горад разьмяшчаецца на рацэ Вяльлі за 106 км ад Вільні і за 32 км ад Коўна. Янава адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
Remove ads
Гісторыя
Горад узьнік на месцы драўлянага касьцёла, які быў пабудаваны на загад уладальніцы навакольнага маёнтку Марыі Касакоўскай у 1740 годзе. У 1750 годзе вялікі князь Жыгімонт Ваза падараваў прывілей Касакоўскай на пабудову мястэчка з кірмашом і пасяліць тут вольных людзей рознага веравызнаньня.
Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай паселішча трапіла ў склад Расейскай імпэрыі, дзе ў 1864 годзе атрымала статус гораду. А ў 1919 годзе ў склад Летувіскай Рэспублікі. У 1940 годзе Янава ўвайшло ў склад СССР.
На мясцовых могілках пахаваныя тры ксяндзы, якія былі забітыя ў 1940 годзе савецкай уладай.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Янава (Летува) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads