Дамінік Радзівіл (староста кнышынскі)

староста кнышынскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Даміні́к Радзіві́л (1754 — 1798) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Хуткія факты староста кнышынскі, Асабістыя зьвесткі ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Паходзіў зь Нясьвіска-Клецкай галіны літоўскага магнацкага роду Радзівілаў. Адзіны сын старосты рэчыцкага Альбрэхта Радзівіла і Ганны Кунэгунды Халецкай. Атрымаў хатнюю адукацыю. Разам з бацькам далучыўся да Барскай канфэдэрацыі. У 1773 року, імаверна, вымушаны быў пакінуць Рэч Паспалітую. Пасьля вяртаньня ў 1776 або 1777 року ажаніўся з прадстаўніцаю роду Чапскіх Канстанцыяй.

У 1784 року па сьмерці цесьця атрымаў кнышынскае староства. Пасьля разьвёўся і ажаніўся з Каралінай Францкевіч-Радзымінскай. У палітычных справах абіраў памяркоўныя пазыцыі. У 1794 року не падтрымаў паўстаньне Тадэвуша Касьцюшкі. Болей увагі надаваў разбудове маёнтку Анопаль, дзе і памёр.

Remove ads

Сям’я

1. Жонка — Канстанцыя, дачка Томаша Чапскага, старосты кнышынскага.

Дзеці:

  • Марыя (1778—1822), жонка генэрала Вінцэнтыя Красінскага

2. Жонка — Караліна Францкевіч-Радзыміньская.

Дзеці:

  • Аляксандар (1796—1863), палкоўнік Войска Польскага.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads