Радзівілы

магнацкі род Вялікага Княства Літоўскага From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Радзіві́лы[a] — магнацкі род гербу Трубы, найбуйнейшы ў Вялікім Княстве Літоўскім. Выхадцы з роду займалі найвышэйшыя дзяржаўныя адміністрацыйныя і вайсковыя пасады. Па падзелах Рэчы Паспалітай увайшлі ў лік арыстакратыі Расейскай імпэрыі, Прусіі, Аўстра-Вугоршчыны[1].

Хуткія факты Дэвіз, Тытул ...

Род Радзівілаў быў у сваяцтве з арыстакратычнымі радзінамі Эўропы, кіроўнымі дамамі Прусіі, Ангальта, Нойнбургу, Курляндыі, Малдовы. У наш час выхадцы з роду жывуць у Польшчы, Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе і іншых краінах[2]. Большасьць Радзівілаў па Рэфармацыі засталася каталікамі[3]

У час перапісу 1917 году некалькі выхадцаў з роду Радзівілаў, што валодалі маёнткамі на Случчыне, назвалі сябе беларусамі паводле нацыянальнасьці[4]. Па стварэньні ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі ўладальнік Нясьвіжу Альбрэхт Радзівіл згадзіўся прадстаўляць яго ў розных эўрапейскіх краінах[4]. Яшчэ раней у 1912 годзе Марыя Магдалена з Завішаў, жонка Вацлава Мікалая Радзівіла, публічна абвясьціла на старонках прэсы: «Лічу сябе беларускай, паходжаньня літоўскага. Як і муж мой, за польку сябе не лічу[5]».

Remove ads

Прозьвішча

Thumb
Генэалёгія Радзівілаў, 1699 г.

Ратвіл (Ratwilius[6]) і Вілірад або Вілрад (Willirad, Wilrad) — імёны германскага паходжаньня[7]. Іменная аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Раталт, Радавін, Конрад; германскія імёны Ratolt, Radowin, Konrad) паходзіць ад гоцкага *rêþs[8], германскага rad- 'рада'[9], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[10]. Такім парадкам, імя Радзівіл азначае «рада волі»[11].

Адпаведнасьць імя Радзівіл германскаму імю Ratwilius сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[12][13]. Адпаведнасьць імя Радзівіл германскім імёнам Ratwilius і Wilrad прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[14].

Remove ads

Генэтыка

ДНК-тэст парэшткаў Мікалая Радзівіла «Рудога» сьведчыць пра прыналежнасьць усяго роду Радзівілаў да гаплягрупы Y-храмасомы R1a1[15][16].

Паходжаньне

Thumb
Мікалай Радзівіл «Чорны» атрымлівае тытул князя ад імпэратара Карла V

Пра паходжаньне Радзівілаў існуе некалькі легендарных паданьняў: паводле некаторых зьвестак, род мае зьвязкі з найвышэйшым жрэцкім станам паганскай Літвы, а ягоным пачынальнікам быў Лізьдзейка. Гэтыя паданьні, а таксама характэрны канчатак слова (аднагучныя — Эрдзівіл, Манцівіл і інш.) сьведчаць пра глыбокую старажытнасьць роду.

У пытаньні паходжаньня Радзівілаў гісторык Павал Урбан зьвяртае на ўвагу на тое, як іх характарызаваў Сымон Будны. Адпаведную прадмову-прысьвячэньне ён зьмясьціў у выдадзеным у Нясьвіжы Катэхізьме[17]:

« Абы вашы княжацкія міласьці ня толька ў чужаземскіх языцах кахалі, але бы ся тэж… і таго здаўна слаўнага языка славянскага разьмілаваці і оным ся бавіці рачылі. Слушная бо рэч ёсьць, абы вашы княжацкія міласьці таго народу язык мілаваці рачылі, у каторам даўныя продкі і іх княжацкія міласьці панове атцы вашых княжацкіх міласьці слаўне праднейшыя пралажэнства нясуць. »

Сучасная навука лічыць заснавальнікам роду Радзівіла Осьцікавіча (?—1477), сына кашталяна віленскага Осьціка. Сын Радзівіла Осьцікавіча Мікалай «Стары» (?—1509) меў 4 сыноў, ад якіх пайшлі 3 галіны роду:

Упершыню тытул князя Сьвятой Рымскай імпэрыі для ўласнай гонядзка-мядзельскай галіны атрымаў 25 лютага 1518 году Мікалай (каля 1470—1521). Для ўсіх выхадцаў з роду імпэрскі княскі тытул 10 сьнежня 1547 году здабыў Мікалай «Чорны» (1515—1565).

Нашчадак роду і апошні ардынат на Нясьвіжы Альбрэхт Антоні Вільгельм валодаў Палацава-замкавым комплексам у Нясьвіжы у часы Польскай Рэспублікі, а ў 1935 годзе эміграваў на Захад. У траўні 2009 ягоная дачка Альжбета Радзівіл наведала Нясьвіж[18], дзе зрабіла наступную заяву[19]:

« Ведаеце, я зараз скажу вам не зусім прыемную рэч… Гэта вялікая ганьба, што вы ў Беларусі не гаворыце па‑беларуску… Я адмыслова прыслухоўваюся ўжо колькі дзён… Ведаеце, калі б нас не пагналі адсюль у 1939‑м, я сёньня размаўляла б па‑беларуску. Бо мой бацька зь нясьвіжцамі размаўляў выняткова па‑беларуску. »
Remove ads

Уладаньні

Радзівілы — буйныя зямяне, якія сваім эканамічным значэньнем у сярэдзіне XVI — першай палове XVIII стагодзьдзяў займалі першае месца сярод магнатаў Вялікага Княства Літоўскага. Ужо ў другой палове XVI ст. яны валодалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі местамі і мястэчкамі: Геранёны, Давыд-Гарадок, Клецак, Койданаў, Копысь, Лахва, Мір, Нясьвіж, Чарнаўчыцы, Шчучын, мноствам вёсак; на тэрыторыі сучаснай Украіны — местам Алыкай зь дзясяткамі вёсак (Валынскае ваяводзтва); на тэрыторыі сучаснай Польшчы — местам Шыдлоўцам зь вёскамі (Сандамірскае ваяводзтва), на тэрыторым сучаснай Летувы — Біржамі, Дубінкамі (Віленскае ваяводзтва), Кейданамі (Жамойць) і інш. Пэўны час у XV—XVI стагодзьдзях адна з галінаў роду мела маёнткі зь местамі Гонядзю і Райгорадам на Падляшшы. У XVII—XVIII стагодзьдзях мелі шэраг іншых маёнткаў. У 1612 годзе атрымалі Слуцкае княства зь местамі Слуцкам і Капылём. Таксама валодалі маёнткамі ў Францыі і Італіі.

Апрача гэтых уласных спадчынных маёнткаў рэгулярна атрымлівалі ў пажыцьцёвае карыстаньне дзяржаўныя маёнткі (староствы) разам з пасадамі старостаў: Ашмяны, Барысаў, Берасьце, Крычаў, Ліда, Мазыр і інш.

У 1586 годзе браты Мікалай Крыштап, Альбрэхт і Станіслаў склалі пагадненьне пра стварэньне Нясьвіскай, Клецкай і Алыцкай ардынацыяў (непадзельных уласных маёнткаў, што перадаваліся ў спадчыну толькі паводле мужчынскай лініі, пазьней — толькі старэйшаму сыну). Іншыя маёнткі Радзівілаў знаходзіліся на аляідальным праве (маглі перадавацца ў спадчыну жанчынам, свабодна адчужацца). У XIX ст. утварылася Давыд-Гарадоцкая ардынацыя.

Радзівілы мелі ўласныя фартэцыі з залогамі — Нясьвіж, Біржы, Кейданы, Мір, Любчу і іншыя. За часамі росквіту ў XVII стагодзьдзі Радзівілам належалі 23 замкі, 426 местаў і мястэчак, 2032 маёнткі і звыш 10 000 вёсак у Вялікім Княстве Літоўскім і за мяжой[20].

Remove ads

Найбольш вядомыя з роду

Thumb
Мікалай «Стары»

Сярод выхадцаў з роду Радзівілаў былі каралева і вялікая княгіня Барбара Радзівіл (1520—1551) і віленскі кардынал Юры Радзівіл (1556—1600), 7 канцлераў і 8 гетманаў вялікіх літоўскіх, 3 япіскапы і 27 ваяводаў[20].

Пакаленьне 1

Пакаленьне 2

Пакаленьне 3

Thumb
Юры (кардынал)

Пакаленьне 4

Thumb
Барбара Радзівілянка

Пакаленьне 5

Thumb
Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка»

Пакаленьне 6

Thumb
Януш (гетман)

Пакаленьне 7

Thumb
Багуслаў

Пакаленьне 8

Thumb
«Пане Каханку»

Пакаленьне 9

Пакаленьне 10

Пакаленьне 11

Пакаленьне 15

Пакаленьне 17

Remove ads

Галерэя

Мужчынскі партрэт

Жаночы партрэт

Remove ads

Спадчына

У 1950 годзе ў рэчышча палітыкі русіфікацыі Беларусі (расейскага этнацыду беларусаў) савецкія ўлады падаравалі Польшчы абсалютную большасьць партрэтаў (63 адзінкі) зь Нясьвіскай галерэі[21].

Заўвагі

  1. У гістарычных дакумэнтах на лаціне (у адз. ліку): Radzivil, Radziwil; польская форма прозьвішча: Radziwiłłowie

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads