Дандзі Юнайтэд

шатляндзкі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Дандзі Юнайтэд
Remove ads

«Дандзі Юнайтэд» (па-ангельску: Dundee United Football Club) ― шатляндзкі прафэсійны футбольны клюб з гораду Дандзі. Быў заснаваны ў 1909 годзе, як Dundee Hibernian[2], зьмяніў свой назоў на сучасны ў 1923 годзе[3]. Мае мянушкі «тэроры» (анг. The Terrors) і «арабы» (анг. The Arabs).

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...

Клюб гуляе ў кашулях аранжавага колеру з 1960-х гадоў на стадыёне «Тэнадайс Парк», які быў пабудаваны ў 1909 годзе. Стадыён месьціць 14 209 гледачоў, але ў сэзоне 2008―2009 гадоў сярэдняя наведавальнасьць складала 8654 гледачы[4], што зьяўлялася шостай у лізе ў тым сэзоне.

Клюб станавіўся чэмпіёнам краіны толькі аднойчы ў 1983 годзе, двойчы перамагаў у кубку краіны й столькі ж разоў у Кубку лігі Шатляндыі. У эўрапейскіх спаборніцтвах клюб удзельнічае з 1965 году, пры гэтым клюб дахадзіў да паўфіналу Лігі чэмпіёнаў і да фіналу Кубка УЭФА.

Remove ads

Дасягненьні

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads