Даніела Гантухава
Славацкая тэнісістка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даніе́ла Га́нтухава (па-славацку: Daniela Hantuchová, прамаўляецца [danɪjɛla ˈɦantuxɔva]; нарадзілася 23 красавіка 1983 году) — славацкая тэнісістка. Удзельнічае ў прафэсійных турнірах з 1999 року. Першых значных вынікаў дабілася ў 2002, упершыню выйграўшы турнір ЖТА Індыян-Ўэлз Мастэрз, перамогшы ў фінале Мартыну Гінгіс і стаўшыся пераможцам з найніжэйшым рэйтынгам у гісторыі турніру. У тым самым року Даніела дайшла да чвэрцьфіналаў Ўімбэлданскага турніру і Адкрытага чэмпіянату ЗША, па выніках году трапіўшы ў топ-10. А разам са зборнай Славаччыны Гантухава стала пераможцай Кубку фэдэрацыі.
Гэтая старонка ўтрымлівае застарэлыя зьвесткі.
|
Найвышэйшай пазыцыі ў рэйтынгу — пятае — Даніела Гантухава дасягнула ў студзені 2003 року пасьля выхаду ў чвэрцьфінал Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. Пасьля гэтага перамагла яшчэ ў пяці турнірах ЖТА, у тым ліку другі раз на Індыян-Ўэлз Мастэрз (2007). У 2008 дайшла да паўфіналу Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, што застаецца ейным найлепшым дасягненьнем у турнірах Вялікага шлема.
Гантухава — найбольш пасьпяховая славацкая тэнісістка ўсіх часоў. У чэрвені 2013 пасьля перамогі над Лорай Робсан стала 37-й жанчынай Адкрытай эпохі(en), якая дасягнула 500 перамог за кар’еру[1][2].
Даніела таксама пасьпяхова выступае ў парным разрадзе. У 2001 яна разам зь Леашам Фрыдлем перамагла на Ўімбэлдане, у 2002 з Кевінам Ульетам — на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, у 2005 — на Адкрытым чэмпіянаце Францыі з Фабрысам Сантаро і на Адкрытым чэмпіянаце ЗША з Махешам Бхупаці, стаўшыся такім чынам усяго пятай тэнісісткай, якая выйграла ўсе турніры Вялікага шлему ў зьмяшаных парах. Акрамя таго, у 2002 року яна дайшла да фіналу Ўімбэлданскага турніру з Кевінам Ульетам і жаночага фіналу Аўстралійскага чэмпіянату з Аранчай Санчас Вікарыё, у 2006 — да фіналу жаночага Адкрытага чэмпіянату Францыі і ў 2009 — Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі (абодва разы — з Ай Сугіямай).
За апошні год Даніела Гантухова праз траўмы скацілася з 17 пазыцыі (2012) да 48-й. Ейным трэнэрам зьяўляецца былы гішпанскі тэнісіст Эдуарда Нікаляс[3].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads