Дарота Маслоўска

польская пісьменьніца, журналістка From Wikipedia, the free encyclopedia

Дарота Маслоўска
Remove ads

Дарота Маслоўска (па-польску: Dorota Masłowska; нарадзілася 3 ліпеня 1983 году, Вэйгэрова) — польская пісьменьніца і журналістка.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзілася ...
Remove ads

Жыцьцё і творчасьць

Дарота Маслоўска нарадзілася ў Вэйгэрове. Пачала вывучаць псыхалёгію ў Гданьскім унівэрсытэце, пасьля перавялася ў Варшаву, дзе вывучала культуралёгію.

Дарота Маслоўска — адна з найпапулярнейшых маладых пісьменьніц Польшчы. Ейны першы раман «Руска-польская вайна пад бела-чырвоным сьцягам» атрымаў самыя станоўчыя водгукі і амаль адразу стаў бэстсэлерам (было выдадзена больш за 120 тыс. асобнікаў).

«Вайна…», якая выйшла ў 2002 годзе, калі аўтарцы было 19, у рэкляме акрэсьленая як першы польскі гопніцкі раман, перакладзеная на мноства эўрапейскіх моваў.

У 2002—2004 гадах Дарота Маслоўска пісала фэльетоны для часопісу «Przekrój», а таксама рэцэнзіі на фільмы для «Wysokich Obcasów» (дадатку да «Gazety Wyborczej»).

Другі раман пісьменьніцы — «Каралеўскі паўлін» (2005) таксама быў добра ацэнены крытыкай. Раман уяўляе сабой рымаваную прозу, стылізаваную пад гіп-гоп. У цяперашні час рыхтуецца беларускі пераклад гэтага раману. Перакладчык — Серж Мінскевіч.

У 2006 годзе Дарота Маслоўска дэбютавала ў якасьці драматурга. Бачыць сьвет п’еса «Двое бедных румынаў, што размаўляюць па-польску».

Remove ads

Асноўныя творы

  • Wojna polsko-ruska pod flagą biało-czerwoną (2002)
  • Paw królowej (2006)
  • Dwoje biednych Rumunów mówiących po polsku (2006)
  • Między nami dobrze jest (2008)
  • Kochanie, zabiłam nasze koty (2012)
  • Dusza światowa (2013)
  • Jak zostałam wiedźmą: opowieść autobiograficzna dla dorosłych i dzieci (2014)
  • Więcej niż możesz zjeść: felietony parakulinarne (2015)
  • Jak przejąć kontrolę nad światem, nie wychodząc z domu (2017)
  • Inni ludzie (2018)
  • Jak przejąć kontrolę nad światem 2 (2020)
  • Bowie w Warszawie (2022)
  • Mam tak samo jak ty (2023)
  • Magiczna rana (2024)
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads