Дашаў

фартэцыя-порт Вялікага Княства Літоўскага From Wikipedia, the free encyclopedia

Дашаў
Remove ads

Дашаў — фартэцыя-порт[1] Вялікага Княства Літоўскага, знаходзіўся на месцы сучаснага ўкраінскага места Ачакава.

Thumb
ВКЛ за часамі кіраваньня Вітаўта Вялікага

У 1396 року вялікі князь літоўскі Вітаўт заснаваў на ўзьбярэжжы Чорнага мора, побач з утокай Дняпра новае места-фартэцыю.[2]

Упершыню места Дашаў (Daschau) згадваецца ў дамове, складзенай паміж вялікім князем літоўскім Сьвідрыгайлам і каралём польскім Ягайлам у 1431 року. У 1480-я рокі Дашаў захапілі крымскія татары.[3]

На мапе Вацлава Градзецкага, выдадзенай у 1558 року колішні Дашаў (Dassow) пазначаны трохі вышэй сучаснага Ачакава, з правага боку пры ўпадзеньні Паўднёвага Буга ў Дняпро.

За часамі турэцкага панаваньня на месцы вялікалітоўскага Дашава збудавалі фартэцыю Ачы-Кале, назву якой пасьля адыходжаньня паўночнага чарнаморскага ўзьбярэжжа да Расейскай імпэрыі (1791) адапатавалі да расейскай мовы праз суфікс -ов.[4]

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads