Ачакаў

места ў Мікалаеўскай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Ачакаў
Remove ads

Ача́каў (па-ўкраінску: Очаків) — места ў Мікалаеўскай вобласьці, на ўзьбярэжжы Чорнага мора, побач з утокай Дняпра. Адміністрацыйны цэнтар Ачакаўскага раёну.

Хуткія факты

Знаходзіцца за 69 км на паўднёвы захад ад Мікалаева і найбліжэйшай чыгуначнай станцыі. Марскі порт.

Remove ads

Гісторыя

Дашаў

Thumb
Я. Сухадольскі «Штурм Ачакава»

У 1396[2] року вялікі князь літоўскі Вітаўт заснаваў на месцы сучаснага Ачакава новае места-фартэцыю.

Места Дашаў упершыню згадваецца ў дамове, складзенай паміж вялікім князем літоўскім Сьвідрыгайлам і каралём польскім Ягайлам у 1431 року. У 1480-я рокі Дашаў захапілі крымскія татары.[2]

Ачы-Кале

У 1492 року крымскі хан Мэнглі-Гірэй пабудаваў на месцы зруйнавага вялікалітоўскага Дашава фартэцыю Кара-Кэрмэн, якая неўзабаве перайшла да Турэччыны і атрымала назву Ачы-Кале. Пазьней фартэцыю пераўтварылі ў вайскова-марскую базу — апору турэцкага панаваньня ў Паўночным Прычарнамор’і.

Падчас расейска-турэцкай вайны 1735—1739 рокаў расейскія войскі 2 ліпеня 1737 року занялі, аднак паводле Бэлградзкага замірэньня 1739 року места засталося за Турэччынай. Падчас расейска-турэцкай вайны 1787—1791 рокаў падчас аблогі Ачы-Кале расейскі флёт нанёс паразу турэцкаму флёту ў лімане, а расейскае войска пад камандаваньнем Р. Пацёмкіна 6 сьнежня 1788 року штурмам авалодала цьвердзю.

Ачакаў

Згодна зь Яскай мірнай дамовай 1791 року места адышло да Расейскай імпэрыі, дзе было ўлучана ў Хэрсонскую губэрню. Турэцкую назву адапатавалі да расейскай мовы праз суфікс -ов.[3]

У 1795 року Ачакаў увайшоў у склад Вазьнясенскага намесьніцтва, а ў наступным року — у Наварасейскую, з 1802 году — Мікалаеўскую губэрню (у 1803 року пераназваная ў Хэрсонскую). З 1803 року Ачакаў — пазаштатнае мястэчка, з 1825 року — цэнтар Ачакаўскага павету. У 1855 року Ачакаў захапілі англа-францускія войскамі, але затым места вярнулі Расеі.

У савецкі час у месьце знаходзіліся вайскова-марская і вайсковая гэлікоптэрная база.

З 1991 року ў складзе незалежнай Украіны, курорт і вайскова-марская база.

Remove ads

Насельніцтва

  • 2-я пал. XIX ст. — 5347 чал.[4]
  • 1974 год — 14,2 тыс. чал.[5]
  • 1991 год — 19,7 тыс. чал.[6]
  • 2008 год — 15 047 чал.[7]

Турыстычная інфармацыя

Thumb
Музэй Р. Судкоўскага

У Ачакаве знаходзіцца музэй марыністычнага жывапісу імя мастака Р. Судкоўскага (філія Мікалаеўскай мастацкай галерэі).

У наш час на Ачакаўскім узьбярэжжы месьціцца больш за чатыры дзясяткі санаторыяў, дзе шторок адпачывае каля 100 тысячаў чалавек.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads