Джозэф Ёба

нігерыйскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Джозэф Ёба
Remove ads

Джозэф Ёба (па-ангельску: Joseph Yobo; нар. 6 верасьня 1980 году, Кано, Нігерыя) — нігерыйскі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Нігерыі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

У 1998 годзе Джозэф прыехаў у Бэльгію ў льежаўскі «Стандард». У 2001 годзе ён перайшоў у францускі «Марсэль». Аднак адразу быў аддадзены ў арэнду ў гішпанскі клюб «Тэнэрыфэ». Правёўшы ў Гішпаніі 9 месяцаў Джозэф вярнуўся ў «Марсэль», аднак у хуткім часе далучыўся да «Эвэртану» на правох арэнды. Пасьля ўдалага сэзону ў Ангельшчыне лівэрпульскі клюб выкупіў трансфэр гульца.

На наступныя гады Ёба стаў сталым гульцом абаронцы «Эвэртану». Сэзон 2006—2007 гадоў ён і Джолеан Лескат сталі адзінымі гульцамі клюбу хто правёў на пляцоўцы кожную хвіліну сэзону.

31 жніўня 2010 году Ёба падпісаў аднагадовую дамову з «Фэнэрбахчэ», выступаючы за турэцкі клюб на правох арэнды. Разам з клюбам ён стаў чэмпіёнам Турэччыны й кіраўніцтва клюбу вырашыла выкупіць правы на гульца.

Міжнародная

У 2001 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Нігерыі.

Remove ads

Дасягненьні

Клюбныя

Фэнэрбахчэ:

Міжнародныя

Нігерыя:

  • Уладальнік Кубка афрыканскіх нацыяў: 2013

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads