Фэнэрбахчэ Стамбул

турэцкі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Фэнэрбахчэ Стамбул
Remove ads

«Фэнэрбахчэ» (па-турэцку: Fenerbahçe Spor Kulübü) — турэцкі футбольны клюб з гораду Стамбул. Акрамя футбольнага клюбу ў спартовае аб’яднаньне «Фэнэрбахчэ» ўваходзяць валейбольны й баскетбольны клюбы, сэкцыі лёгкай атлетыкі, боксу, веславаньня й ветразевага спорту.

Хуткія факты Заснаваны, Горад ...

Клюб быў заснаваны мясцовымі жыхарамі ў 1907 годзе. На цяперашні момант «Фэнэрбачхэ» зьяўляецца адным з самых пасьпяховых і папулярных клюбаў Турэччыны. Паводле традыцыйных колераў клюб мае мянушку «жоўтыя канаркі» (турэц. Sarı Kanaryalar), свае хатнія матчы каманда праводзіць на стадыёне «Шукру Сараджоглу», які месьціцца ў азіяцкай частцы Стамбулу.

Remove ads

Гісторыя

«Фэнэрбахчэ» быў заснаваны ў 1907 годзе ў раёне Кадыкёй у Стамбуле мясцовымі жахарамі, як то бэем Зія Сангюленам, Аятулой Бэем і Энвэрам Нэчыпам Аканэрам. Гэтае спартовае таварыства быў створана таемна, каб ня трапіць у непрыемнасьці за строгіх законаў Асманскай імпэрыі. Паводле правілаў султана Абдул Хаміда II, турэцкай моладзі было забаронена ствараць клюбы й гуляць у ангельскую гульню футбол. Зія Сангюлен быў абраны першым прэзыдэнтам клюбу, Аятула Бэй стаў першым генэральным сакратаром клюбу, а Энвэр Нэчып Аканэр быў прызначаны на пасаду капітана клюбу[2]. Маяк, які месьціўся ла мыса Фэнэрбахчэ аказаў вялікі ўплыў на дызайн першапачатковай эмблемы клюбу, які насіў жоўты й белы колеры нарцысаў, якая расьлі вакол маяка. Такім чынам першая форма ўтрымлівала колеры гэтай расьліны, то бок жоўта-белыя палосы[2]. У далейшым у 1910 годзе лягатып клюбу быў перапрацаваны Зія Сангюленам, які зьмяніў колеры на жоўты й цёмна-сіні, якія й на сёньняшні момант можна пабачыць на выяве эмблемы клюбу.

Дзейнасьць таварыства «Фэнэрбахчэ» знаходзілася на нелегальным становішчы да рэформы 1908 году, калі, паводле новага закону, усе футбольныя клюбы былі афіцыйна зарэгістраваны на законных падставах[2]. «Фэнэрбахчэ» ўступіў у лігу Стамбулу ў 1909 годзе, заняўшы пятае месца ў першы год спаборніцтваў.

«Фенербахчэ» гуляў супраць супрацоўнікаў Каралеўскага ваенна-марскога флёту, які акупаваў Стамбул падчас Турэцкай вайны за незалежнасьць. Некаторыя брытанскія жаўнеры фармавалі свае футбольныя каманды ў Турэччыне, якія мелі асаблівыя назовы, як то «Эсэкс Энжынірз» (анг. Essex Engineers), «Айрыш Гўардс» (анг. Irish Guards), «Грэнадэрз» (анг. Grenadiers) і «Артылеры» (анг. Artillery). Гэтыя каманды гулялі адзін супраць аднаго й супраць мясцовых футбольных клюбаў Стамбулу. «Фэнэрбахчэ» атрымліваў перамогі ў шмат зь якіх гэтых матчаў[3].

Remove ads

Дасягненьні

Чэмпіён Турэччыны (19):

  • 1959, 1961, 1964, 1965, 1968, 1970, 1974, 1975, 1978, 1983,
  • 1985, 1989, 1996, 2001, 2004, 2005, 2007, 2011, 2014

Уладальнік Кубка Турэччыны (7):

  • 1968, 1974, 1979, 1983, 2012, 2013, 2023

Уладальнік Супэркубка Турэччыны (9):

  • 1968, 1973, 1975, 1984, 1985, 1990, 2007, 2009, 2014

Уладальнік Балканскага кубка:

  • 1967

Уладальнік Кубка Ататурка (2):

  • 1964, 1998

Уладальнік Кубка прэзыдэнта Турэччыны (6):

  • 1968, 1973, 1975, 1984, 1985, 1990

Чэмпіён Стамбулу (16):

  • 1912, 1914, 1915, 1921, 1923, 1930, 1933, 1935, 1936, 1937,
  • 1944, 1947, 1948, 1953, 1957, 1959
Remove ads

Склад

Актуальны на 15 лютага 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads