Джон Тэры
ангельскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джон Джордж Тэры (па-ангельску: John George Terry; нар. 7 сьнежня 1980 году, Лёндан) — былы ангельскі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. Прызнаны найлепшым абаронцам у 2005 годзе. З 2018 па 2021 гады ўваходзіў у трэнэрскі штаб клюбу «Астан Віла».
Remove ads
Біяграфія
Народжаны ў заходнім Лёндане, Джон з 14 гадоў гуляе за «Чэлсі». Першапачаткова ён быў нападнікам, але аднойчы з-за адсутнасьці гульцоў яму прыйшлося замяніць цэнтральнага абаронцу моладзевай каманды. З тых часоў ён стаў выступаць у ролі абаронцы, хутка набраўшы неабходную фізычную падрыхтоўку.
Кароткі й пасьпяховы выступ у «Нотынггэм Форэст» дадаў майстэрства, і пасьля ўрокаў у Марсэля Дэсаі й Франка Лебёфа, Джон быў названы гульцом году «Чэлсі» ўжо праз два сэзоны пасьля свайго дэбюту. Пакінуўшы ўсе праблемы, не зьвязаныя з футболам, ззаду, Джон выразна сфакусаваўся на гульні і дэбютаваў у складзе зборнай Ангельшчыны ў чэрвені 2003 году. Пасьля гэтага ён стаў асноўным абаронцам зборнай, згуляўшы на чэмпіянаце Эўропы ў 2004 годзе й чэмпіянаце сьвету ў 2006 годзе.
Няўдалым момантам у кар’еры Джона можна назваць яго хваробу падчас прайгранага фіналу Кубка Ангельшчыны 2002 году й наступнае выбываньне з стартавага складу. Найболей яркі момант — гэта тое, што ён стаў капітанам каманды пасьля Марсэля Дэсаі і прывёў клюб да перамогі ў Прэм’ер-лізе ў тым жа годзе.
Пасьля таго, як «Чэлсі» выйграў Кубак лігі, Джон стаў адным з чатырох капітанаў «Чэлсі», якія прыводзілі клюб да найбуйнейшых перамог у яго гісторыі. Цяжка пераацаніць яго ўклад у выступ на сусьветнай арэне ў сэзоне 2004/05 гадоў — менавіта восьмы гол Джона Тэры галавой прынёс камандзе перамогу над «Барсэлёнай» у матчы, які стаў адной з самых відовішчных гульняў гэтага сэзону.
Асацыяцыя прафэсійных футбалістаў прысудзіла Джону Тэры званьне гульца году, а трэнэр «Чэлсі» Жузэ Маўрыньню назваў яго «найлепшым цэнтральным абаронцам у сьвеце». Ацаніў яго і былы трэнэр зборнай Ангельшчыны Стывэн Макларэн, які на час сваёй працы ў зборнай зрабіў Джона капітанам. Джон быў першым з часоў Рэя Ўілкінсана капітанам Ангельшчыны, гульцом «Чэлсі». Рэй выступаў за «сініх» у 70-х гадах. Джон правёў за клюб ужо больш за 300 матчаў нягледзячы на траўму сьпіны, якая выбіла яго з строю ў сэзоне 2006/07. Аднак ён вярнуўся ў строй, каб у канцы сэзону падняць над галавой Кубак Ангельшчыны на новым «Ўэмблі» і забіць першы гол на гэтым стадыёне за зборную Ангельшчыны. Пачатак сэзону 2007—2008 гадоў ня стаў для Тэры вельмі ўдалым, ён атрымаў дзьве траўмы амаль запар.
Remove ads
Падзеі, зьвязаныя з Джэй Ці
Тэры — найлепшы з выхаванцаў ФК «Чэлсі». У 1997-м годзе ён выпусьціўся з акадэміі, як цэнтральны абаронца, і ўжо зусім хутка стаў капітанам сваёй каманды. У сэзоне 2006—2007 ён атрымаў 3 траўмы запар: пералом хрыбетніка, пералом левай нагі й пералом сківіцы. Хтосьці лічыць, што з-за яго адсутнасьці «Чэлсі» пачаў забіваць менш і прапускаць больш. А гэтак жа Джэй Ці прызнаны капітанам зборнай Ангельшчыны з 2007 году.
Remove ads
Дасягненьні
«Чэлсі»:
- Чэмпіён Ангельшчыны (5): 2005, 2006, 2010, 2015, 2017
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны (5): 2000, 2007, 2009, 2010, 2012
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі (3): 2005, 2007, 2015
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны (2): 2005, 2009
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2012
- Пераможца Лігі Эўропы: 2013
Асабістае жыцьцё
Тэры ў цяперашні час жыве ў Оскшаце, Сурэй. Ён і яго жонка Тоні Пул Тэры — бацькі двайнятаў — хлопчыка (Джордж Джон) і дзяўчынкі (Сумэ Роза), народжаных 18 траўня 2006 году. Тэры сьвяткаваў іх нараджэньне, выйграваючы за Ангельшчыну супраць Вугоршчыны, калі ён выканаў імпрэзу «млоснасьці».
Пара ажанілася ў Палацы Блэнэма 15 чэрвеня 2007 году. Пасьля вясельля пара атрымлівала асалоду ад двухтыднёвага мядовага месяца на рымскай яхце Абрамовіча вышэйшай якасьці «Пэлорус» у Міжземнамор’і. Яго хобі ўключаюць гольф, плаваньне, футбол і сквош.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads