Чэмпіянат сьвету па футболе 2006 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
XVIII Чэмпіянат сьвету па футболе ФІФА сярод мужчынаў праходзіў з 9 чэрвеня па 9 ліпеня 2006 году ў Нямеччыне. У ім прымалі ўдзел 32 каманды, якія спачатку сустракаліся ў групавых матчах, каб вызначыць 16 найлепшых, якія згулялі адзін супраць аднаго ў стыкавых матчах да фіналу. Усяго адбыліся 64 сустрэчы.
Нямеччына выйграла права на правядзеньне чэмпіянату 6 ліпеня 2000 году, апярэдзіўшы Бразылію, Марока, Ангельшчыну і, нарэшце, у фінале, 12 галасамі супраць 11 — Паўднёвую Афрыку. У 2003 годзе Паўднёвая Афрыка ўсё жа заваявала права на правядзеньне чэмпіянату сьвету 2010 году.
Remove ads
Адборачны турнір
У адборачным турніры да 18-га чэмпіянату сьвету прымалі ўдзел 197 камандаў, якія былі падзеленыя на 6 геаграфічных зон:
- Эўропа (УЭФА) — 51 каманда, зь іх у фінальны турнір выйшлі 13 камандаў
- Азія (АФК) — 39 камандаў, зь іх у фінальны турнір выйшлі 4 каманды
- Афрыка (КАФ) — 51 каманда, зь іх у фінальны турнір выйшлі 5 камандаў
- Паўночная Амэрыка (КОНКАКАФ) — 34 каманды, зь іх у фінальны турнір выйшлі 4 каманды
- Паўднёвая Амэрыка (КОНМЕБОЛ) — 10 камандаў, зь іх у фінальны турнір выйшлі 4 каманды
- Акіянія (АФК) — 10 камандаў, зь іх у фінальны турнір выйшла адна каманда
Remove ads
Удзельнікі
Усяго ў фінальным турніры ўдзельнічала 31 каманда, што прайшла адборачны турнір, і зборная Нямеччыны, якая кваліфікавалася наўпрост як гаспадары турніру.
|
|
У дужках пазначаны нумар, пад якім каманда «пасеяная» на чэмпіянаце. Гэтае значэньне вызначалася двума фактарамі:
- Выступ каманды на двух папярэдніх чэмпіянатах (1998 і 2002)
- Пазыцыя каманды ў рэйтынгу ФІФА за папярэднія два гады (2003—2005)
9 камандаў прабіліся на чэмпіянат сьвету ўпершыню: Ангола, Гана, Кот-д’Івуар, Тога, Трынідад і Табага, Украіна, Чэхія, Эквадор.
Remove ads
Стадыёны
Чэмпіянат сьвету прайшоў на 12 стадыёнах.
¹ Падчас чэмпіянату сьвету — 2006 шматлікія стадыёны афіцыйна мелі іншыя назвы, бо ФІФА забараняе імёны фундатараў у назвах стадыёнаў. Афіцыйныя назвы стадыёнаў падчас чэмпіянату паказаныя ў табліцы. З дванаццаці стадыёнаў толькі адзін (Ляйпцыг) знаходзіцца на тэрыторыі былой НДР.
Каманды
Нацыянальныя футбольныя зьвязы павінныя былі да 15 траўня 2006 году даслаць заяўку на чэмпіянат сьвету, у якой павінныя быць пазначаныя 23 гульцы, у тым ліку 3 брамнікі. У выпадку траўмы каго-небудзь з заяўленых гульцоў можна было зьдзейсьніць замену не пазьней, чым за 24 гадзіны да пачатку першай гульні каманды.
Групы
З камандаў, якія пасьпяхова прайшлі кваліфікацыйны раўнд, шляхам лёсаваньня вызначыліся восем групаў па чатыры каманды. З кожнай групы па заканчэньні групавых матчаў лепшыя дзьве каманды прайшлі ў 1/8 фіналу.
Група А
Пе — перамогі, Н — нічыі, Па — паразы, РМ — розьніца мячоў, П — пункты, М — месца
Група B
Пе — перамогі, Н — нічыі, Па — паразы, РМ — розьніца мячоў, П — пункты, М — месца
Група C
Пе — перамогі, Н — нічыі, Па — паразы, РМ — розьніца мячоў, П — пункты, М — месца
Група D
Пе — перамогі, Н — нічыі, Па — паразы, РМ — розьніца мячоў, П — пункты, М — месца
Група E
Пе — перамогі, Н — нічыі, Па — паразы, РМ — розьніца мячоў, П — пункты, М — месца
Група F
Пе — перамогі, Н — нічыі, Па — паразы, РМ — розьніца мячоў, П — пункты, М — месца
Група G
Пе — перамогі, Н — нічыі, Па — паразы, РМ — розьніца мячоў, П — пункты, М — месца
Група H
Пе — перамогі, Н — нічыі, Па — паразы, РМ — розьніца мячоў, П — пункты, М — месца
Remove ads
Рэглямэнт
Калі каманды ў групах набіралі аднолькавую колькасьць ачкоў, то ў кваліфікацыйным раўндзе выкарыстоўваліся наступныя крытэры для вызначэньня лепшай каманды (у парадку зьмяншэньня іх значнасьці):
- Колькасьць ачкоў, набраная ў матчах паміж сабой.
- Розьніца забітых і прапушчаных мячоў у матчах паміж сабой.
- Найбольшая колькасьць забітых мячоў у матчах паміж сабой.
- Розьніца мячоў ва ўсіх матчах у групе.
- Найбольшая колькасьць забітых мячоў ва ўсіх матчах у групе.
- Перагульваньне на нэўтральным стадыёне з дадатковым часам і сэрыяй пэнальці.
У фінальнай стадыі крытэры наступныя:
- Розьніца мячоў ва ўсіх матчах у групе.
- Найбольшая колькасьць забітых мячоў ва ўсіх матчах у групе.
- Колькасьць ачкоў, набраная ў матчах паміж сабой.
- Розьніца забітых і прапушчаных мячоў у матчах паміж сабой.
- Найбольшая колькасьць забітых мячоў у матчах паміж сабой.
- Лёсаваньне.
Remove ads
Плэй-оф
Узнагароды
Дадатковыя зьвесткі
Сьпіс бамбардзіраў
Сымбалічная зборная
Сьпіс судзьдзяў
Крыніцы і заўвагі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads