Джордж Гэрбэрт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джордж Гэрбэрт
Remove ads

Джордж Гэрбэрт (па-ангельску: George Herbert, 3 красавіка 1593, Мантгомэры, Ўэльс — 1 сакавіка 1633, Бэмэртан, Ўілтшыр) — выбітны ангельскі паэт-мэтафізык, аўтар духоўнае лірыкі, англіканскі сьвятар.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў багатай арыстакратычнай сям’і. Маці Магдалена была сяброўкай і апякункай Джона Дона, старэйшы брат Эдвард — буйным паэтам і філёзафам-дэістам. Бацька памёр, калі Джорджу было тры гады, пакінуўшы ўдаву зь дзесяцьцю дзецьмі[4].

Джордж навучаўся ў Вэстмінстарскай школе, пасьля ў кембрыдзкім Коледжы Тройцы (1609—1613). З 1618 выкладаў рыторыку ў Кембрыдзкім унівэрсытэце, у 1620—1628 быў грамадзкім аратарам унівэрсытэту. З 1624 — дэпутат парлямэнту. Ягонай кар’ерай апекаваўся Якаў I, пакуль не памёр. У 1627 памерла маці Гэрбэрта.

Thumb
Вітраж у царкве сьв. Андрэя ў Бэмэртане. Джордж Гэрбэрт і ягоны сябар Нікалас Фэрэр.

У 1630 Гэрбэрт стаў вясковым сьвятаром у парафіі Бэмэртану, за 75 міляў ад Лёндану, дзе правёў рэшту жыцьця. У 1633 скончыў кнігу вершаў «Храм». Ужо цяжка хворы, склаў таксама практычнае кіраўніцтва для сьвятароў. Памёр ад сухотаў, адпісаўшы рукапіс кнігі Храм Нікаласу Фэрэру, заснавальніку англіканскай рэлігійнай грамады ў Літл Гідынгу (Хантынгданшыр). Пасьля ягонай сьмерці кніга вытрымала 8 выданьняў.

Гэрбэрт пісаў таксама вершы на грэцкай і лацінскай мовах.

Remove ads

Памяць

Залічаны да ліку сьвятых англіканскае царквы, дзень памяці адзначаецца 27 лютага. Эвангельская лютаранская царква ў Амэрыцы адзначае ягоны дзень згодна з Календаром сьвятых 1 сакавіка.

Беларускія пераклады

Верш «Адкупленьне» на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[5].

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads