Джэймз Эрл Картэр

палітык ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Джэймз Эрл Картэр
Remove ads

Джэймз Эрл Ка́ртэр (1 кастрычніка 1924 — 29 сьнежня 2024) — 39-ы прэзыдэнт ЗША (ад 1977 да 1981 году), губэрнатар штату Джорджыя (ад 1971 да 1975 году), прадстаўнік дэмакратычнай партыі ЗША. Быў жанаты з Разалін Картэр.

Thumb
Джымі Картэр
Remove ads

Унутраная палітыка

Пазыцыі Картэра былі пераважна лібэральна-дэмакратычнымі. Ён сьцьвярджаў, што можна скараціць беспрацоўе да 4,5 % і паменшыць інфляцыю да штогадовага роўня ў 4 %. Паабяцаў ґрунтоўна перагледзець фэдэральную падатковую сыстэму, якую назваў «ганьбай роду чалавечага». Заявіў, што паспрабуе ўвесьці адзіную фэдэральную сыстэму сацыяльнага забесьпячэньня і зьнізіць кошт лячэньня ў мэдыцынскіх стацыянарах. Картэр паабяцаў таксама поўную рэарґанізацыю фэдэральнага чыноўніцкага апарату і стварэньне «адкрытага ўрада». З самага пачатку прэзыдэнт наносіў візыты ў невялікія правінцыйныя месты, дзе праводзіў сустрэчы зь мясцовай грамадзкасьцю. Адказваў на пытаньні суграмадзян у радыёпраґраме «Спытай прэзыдэнта Картэра». Абвясьціў амністыю асобам, якія ўхіліліся ад прызыву на вайну ў Віетнаме, увёў двух жанчын у склад кабінэта (больш, чым хто-небудзь да яго), знайшоў адказныя палітычныя пасады для прадстаўнікоў нацыянальных меншасьцяў.

Прэзыдэнцтва Картэра прыйшлося на «ўзьлёт цэнаў на нафту». На гэтым фоне беспрацоўе і інфляцыя былі высокія як ніколі, да 1979 году ЗША апынуліся на мяжы эканамічнай катастрофы.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads