Джэймз Кларк Рос
брытанскі дасьледнік, марскі афіцэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джэймз Кларк Рос (па-ангельску: James Clark Ross 15 красавіка 1800, Лёндан — 3 красавіка 1862, Эйлзбэры) — ангельскі вайсковы марак, палярны дасьледчык, удзельнік Каралеўскага таварыства (па-ангельску: Fellow of the Royal Society).
Remove ads
Біяграфія
Джэймз Кларк Рос нарадзіўся ў Лёндане 15 красавіка 1800 року.
У флёт трапіў яшчэ ў 12 рокаў, апынуўшыся на караблі свайго дзядзькі — экспэрта па Арктыцы, капітана Джона Роса. У 18 рокаў ён зь дзядзькам на судне «Ізабэла» ў сваё першае падарожжа па Арктыцы — у раён Бафінавай Зямлі, у 1820-х роках браў удзел у экспэдыцыях пад кіраўніцтвам Ўільяма Пары ў дасьледаваньні Паўночна-Заходняга праходу. У 1829—1833 роках ізноў дасьледаваў Арктыку пад кіраўніцтвам свайго дзядзькі. У 1831 року імі быў адкрыты Паўночны магнітны полюс Зямлі.
У 1839—1843 рр. на караблях «Эрэбус» і «Тэрор» зрабіў найвялікшае для таго часу дасьледаваньне Антарктыкі, адкрыўшы мора і самы вялікі шэльфавы ледавік, названыя пасьля ў яго гонар. У 1841 адкрыў антарктычныя вульканы Эрэбус і Тэрор, названыя ў гонар яго караблёў. У 1842 першым зь людзей Рос перасек адзнаку ў 78° паўднёвай шыраты.
За час экспэдыцыі былі дасьледаваныя берагі Зямлі Вікторыі ў Антарктыдзе. Аднак, адкрытыя тэрыторыі Рос лічыў астравамі, а не матэрыком. Акрамя таго, на бераг самой Антарктыды ён не высаджваўся.
Па вяртаньні з Антарктыкі Рос атрымаў рыцарства і тытул «сэр», а ў Францыі быў прадстаўлены да Ордэну Ганаровага легіёну.
У 1847 року напісаў кнігу аб сваіх падарожжах і дасьледаваньнях — A Voyage of Discovery and Research to Southern and Antarctic Regions.
У 1848—1849 рр. на судне «Энтэрпрайз» Рос кіраваў экспэдыцыяй па пошуку Джона Франкліна, але яна ня мела посьпеху.
Remove ads
Вайсковыя чыны
Ушанаваньне памяці
Імем Роса, акрамя мора і шэльфавага ледавіку, названыя два вострава ў Антарктыцы (востраў Роса і Востраў Джэймза Роса), карабель, кратэр на Месяцы, места ў Каліфорніі, гара на востраве Кергелен і іншыя.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads